Інтэрфе́йс (ад англ.: interface — паверхня падзелу, перагародка) або стык — сукупнасць сродкаў і метадаў узаемадзеяння паміж элементамі сістэмы.

У залежнасці ад кантэксту, тэрмін адносіцца як да асобнага элемента (інтэрфейс элемента), так і да груп элементаў (інтэрфейс спалучэння элементаў).

Прыклады:

  • лейцы — галоўны элемент інтэрфейсу паміж канём і кучарам (лейцы — інтэрфейс сістэмы «конь — кучар»). З іншага боку лейцы — інтэрфейс (кіравання) каня;
  • руль, педалі газу і тормаза, ручка КПП — інтэрфейс (кіравання) аўтамабіля, а таксама інтэрфейс сістэмы «кіроўца — аўтамабіль». Для аўтамеханіка ж інтэрфейснымі элементамі з’яўляюцца зусім іншыя прылады — мац узроўню масла, напрыклад;
  • электрычныя відэлец і разетка — з’яўляюцца інтэрфейсам энергазабеспячэння большасці побытавых прыбораў;
  • клавіятура і мыш — з’яўляюцца інтэрфейсам камп’ютара ў кантэксце «карыстальнік — ЭВМ»;
  • адрас электроннай пошты — з’яўляецца камунікацыйным інтэрфейсам карыстальніка інтэрнэту;
  • англійская мова — асноўны камунікацыйны інтэрфейс паміж карыстальнікамі інтэрнэту;
  • пратакол перадачы даных — частка інтэрфейсу кліент-сервернай архітэктуры;
  • паданне рэзюмэ і гутарка — часткі сістэмы «працэс працаўладкавання»;

Гэты тэрмін выкарыстоўваецца практычна ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Яго значэнне датычна любога спалучэння сутнасцяў падчас іх узаемадзеяння. Пад інтэрфейсам разумеюць не толькі прылады, але і правілы (пратакол) узаемадзеяння гэтых прылад.

У кантэксце асобнага элемента інтэрфейс элемента супрацьпастаўлены рэалізацыі элемента (унутранай будове і функцыянаванню). Карыстальніку элемента няма неабходнасці ведаць, як рэалізаваны элемент, каб кіраваць ім, але элемент павінен даць інтэрфейс кіравання. Напрыклад, кіроўцу зусім не абавязкова ведаць, як працуе рухавік, каб кіраваць аўтамабілем, дастаткова ўмець карыстацца інтэрфейсам аўтамабіля (рулём і педалямі).

Інтэрфейсы ў вылічальнай тэхніцы

правіць

Інтэрфейс у інфарматыцы: сукупнасць сродкаў і правіл, якія забяспечваюць узаемадзеянне прылад вылічальнай сістэмы і праграм, а таксама ўзаемадзеянне іх з чалавекам.

Інтэрфейсы з’яўляюцца асновай узаемадзеяння ўсіх сучасных інфармацыйных сістэм. Калі інтэрфейс якога-небудзь аб’екта (персанальнага камп’ютара, праграмы, функцыі) не змяняецца (стабільны, стандартызаваны), гэта дае магчымасць мадыфікаваць сам аб’ект, не перабудоўваючы прынцыпы яго ўзаемадзеяння з іншымі аб’ектамі.

Напрыклад, навучыўшыся працаваць з адной праграмай пад Windows, карыстальнік з лёгкасцю асвоіць і іншыя — таму, што яны маюць аднолькавы інтэрфейс.

У вылічальнай сістэме ўзаемадзеянне можа ажыццяўляцца на карыстальніцкім, праграмным і апаратным узроўнях. У адпаведнасці з гэтай класіфікацыяй можна вылучыць:

Інтэрфейс карыстальніка — гэта сукупнасць сродкаў, пры дапамозе якіх карыстальнік мае зносіны з рознымі прыладамі

Фізічны інтэрфейс — спосаб узаемадзеяння фізічных прылад. Часцей за ўсё гаворка ідзе пра камп’ютарныя парты.

Інтэрфейсы ў праграмаванні:

Інтэрфейсы ў прыродазнаўчых навуках

правіць

Зноскі

  1. [1] Мазгавыя інтэрфейсы

Літаратура

правіць
  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8