Інфрачырвонае выпраменьванне
Інфрачырвонае выпраменьванне — электрамагнітнае выпраменьванне са спектральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага святла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваннем (λ ~ 1—2 мм).
Інфрачырвонае выпраменьванне | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | бачнае выпраменьванне |
Не валодае ўласцівасцю | visibility[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інфрачырвонае выпраменьванне выявіў у 1800 г. англійскі навуковец Уільям Гершэль.
У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьвання падзяляюць на тры вобласці:
- кароткахвалевая вобласць: λ = 0,74—2,5 мкм;
- сярэднехвалевая вобласць: λ = 2,5—50 мкм;
- даўгахвалевая вобласць: λ = 50—2000 мкм;
Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваль — тэрагерцавае выпраменьванне (субліміліметровае выпраменьванне).
Інфрачырвонае выпраменьванне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваннем, бо інфрачырвонае выпраменьванне ад нагрэтых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як цяпло. Пры гэтым даўжыні хваль, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпературы нагрэву: чым вышэйшая тэмпература, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасць выпраменьвання. Спектр выпраменьвання абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысяч Кельвінаў) тэмпературах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьванне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іоны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Інфрачырвонае выпрамяненне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 294—295. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Инфракрасное излучение — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інфрачырвонае выпраменьванне