Інцыдэнт з амерыканскім беспілотнікам у Чорным моры

14 сакавіка 2023 года расійскія знішчальнікі Су-27 падчас сутыкнення пашкодзілі амерыканскі беспілотнік MQ-9 Reaper. Пасля БПЛА быў затоплены амерыканскім камандаваннем у Чорным моры[1][2].

Інцыдэнт з амерыканскім беспілотнікам у Чорным моры
Дата 14 сакавіка 2023
Месца Міжнародныя воды ў Чорным моры
Вынік пашкоджанне вінта амерыканскага беспілотніка, наступнае крушэнне дрона ў моры
Праціўнікі
Сцяг ЗША ЗША Сцяг Расіі Расія
Сілы бакоў
1 MQ-9 Reaper 2 Су-27
Страты
MQ-9 Reaper няма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інцыдэнт стаў першым прамым сутыкненнем паміж ВПС Расіі і ЗША з моманту пачатку ўварвання Расіі на Украіну[3].

Згодна Deutsche Welle, здарэнне стала першым выпадкам з часоў Халоднай вайны, калі амерыканскае паветранае судна пацярпела крушэнне з-за ўздзеяння расійскіх самалётаў[4].

Перадгісторыя

правіць

ЗША выкарыстоўвалі беспілотнікі MQ-9 Reaper над Чорным морам яшчэ да пачатку ўварвання для назірання за тэрыторыяй[5][6]. Хоць расійскія самалёты і раней суправаджалі амерыканскія дроны, да небяспечных наступстваў гэта не прыводзіла[7].

Ход падзей

правіць

Амерыканская версія

правіць

Са слоў высокапастаўленага вайсковага прадстаўніка ЗША, беспілотнік MQ-9 Reaper вылецеў раніцай у аўторак са сваёй базы ў Румыніі для выканання запланаванай разведвальнай місіі[8], якая доўжыцца ў сярэднім ад 9 да 10 гадзін[9]. Дрон не быў узброены і вёў разведку прыкладна ў 75 мілях (120 кіламетрах) на паўднёвы захад ад паўвострава Крым[8]. У заяве Еўрапейскага камандавання УС ЗША гаворыцца, што амерыканскі беспілотнік ляцеў над міжнароднымі водамі ў Чорным моры выконваючы звычайныя аперацыі[10][11], у суправаджэнні двух расійскіх самалётаў. Перад сутыкненнем расійскія знішчальнікі некалькі разоў скідалі паліва на дрон[10], здзяйсняючы небяспечныя манеўры, аб чым заявілі амерыканскія вайскоўцы[1]. Затым прыкладна ў 7:03 раніцы па цэнтральнаеўрапейскім часе[10] адзін з самалётаў пашкодзіў вінт беспілотніка, з-за чаго ён страціў кіраванне. Амерыканскае камандаванне было вымушана яго затапіць[2][11]. Тэлеканал CBS змадэляваў момант сутыкнення знішчальніка з беспілотнікам і паказаў у эфіры. На кадрах відаць, як расійскі знішчальнік падлятаючы да БПЛА спачатку скідае на яго паліва, пасля чаго кранае вінт дрона[12].

Расійская версія

правіць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што расійскія знішчальнікі «бартавое ўзбраенне не ўжывалі, з беспілотным лятальным апаратам у кантакт не ўступалі і шчасна вярнуліся на аэрадром базавання»[13]. Па паведамленні расіян, БПЛА здзейсніў палёт з адключанымі транспандэрамі, пры гэтым парушыўшы межы ўстаноўленага ў дадзеным раёне часовага рэжыму паветранай прасторы, інфармацыя аб якім была апублікавана ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі[14][15].

Рэакцыя

правіць

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што пакуль Расія валодае Крымскім паўвостравам, Чорнае мора не будзе бяспечным месцам.

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона ў эфіры тэлеканала CNN паведаміў, што ЗША «ў тым, што тычыцца гэтага канкрэтнага беспілотніка, робяць крокі, каб абараніць сваю ўласнасць» і, што «не хацелася, каб хтосьці, прыбраў іх да рук»[16]. Амерыканскі бок назваў дзеянні расіян «безразважнымі, неабгрунтаванымі і непрафесійнымі»[5][10].

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў параіў «не лятаць там, дзе не трэба»[17].

15 сакавіка сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў заявіў, што Масква абавязкова паспрабуе падняць абломкі амерыканскага беспілотніка. На яго думку, гэта зрабіць неабходна. Таксама чыноўнік заявіў, што інцыдэнт з беспілотнікам з’яўляецца канчатковым пацвярджэннем таго, што ЗША бяруць непасрэдны ўдзел у тым, што адбываецца ва Украіне[18]. У той жа дзень прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў выказаў меркаванне, што адносіны паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі знаходзяцца ў сваёй самай нізкай кропцы і ў жаласным стане. З ягоных слоў, Уладзімір Пуцін валодае інфармацыяй пра інцыдэнт, але кантактаў з ЗША на вышэйшым узроўні не было[14].

Ацэнкі

правіць

Украінскі ваенны эксперт Раман Світан  (укр.) назваў дзеянні расійскіх знішчальнікаў інфармацыйным ударам і выказаў здагадку, што «такія інцыдэнты — гэта запрашэнне да перамоваў»[19]. Прафесар па вывучэнні вайны ў Каралеўскім каледжы Вялікабрытаніі Майкл Кларк паведаміў Бі-бі-сі, што сутыкненне «амаль напэўна было выпадковасцю»[20].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. а б "US military drone crashes into Black Sea after Russian intercept". Reuters(англ.).
  2. а б Над Черным морем российский самолет Су-27 столкнулся с американским беспилотником (руск.). Meduza.
  3. "Russian Warplane Hits American Drone Over Black Sea, U.S. Says". The New York Times.
  4. Ukraine updates: US summons Russian ambassador over drone (англ.). Deutsche Welle (14 сакавіка 2023).
  5. а б Russian fighter jet forces down US drone over Black Sea after intercept | CNN Politics (англ.). CNN.
  6. Russian jet downs U.S. drone over Black Sea (англ.). CNBC.
  7. Samuels, Brett. Russian jet forces downing of US drone over Black Sea (англ.). The Hill (14 сакавіка 2023).
  8. а б NYT: Американский беспилотник, упавший в Черное море, вылетел с базы в Румынии (руск.). Голос Америки (15 сакавіка 2023).
  9. "Stunned military officials watched the Russian planes harass the drone on a video feed, a U.S. official says". The New York Times. 2023-03-14.
  10. а б в г "Российский Су-27 задел и сбил американский разведывательный беспилотник над Черным морем". Русская служба BBC.
  11. а б Российский истребитель СУ-27 сбил американский беспилотник MQ-9 над Черным морем. В Минобороны РФ заявили, что дрон упал сам (руск.). Настоящее Время (14 сакавіка 2023).
  12. "NYT: беспилотник США летел из Румынии и вёл плановую разведку". Радио Свобода. 2023-03-15.
  13. Российский истребитель СУ-27 сбил американский беспилотник MQ-9 над Черным морем. В Минобороны РФ заявили, что дрон упал сам (руск.). Настоящее Время (14 сакавіка 2023).
  14. а б Russian fighter jet forces down US drone over Black Sea | CNN Politics (англ.). CNN.
  15. Минобороны прокомментировало инцидент с американским беспилотником. TACC.
  16. США предпримут меры, чтобы защитить обломки рухнувшего в Черное море БПЛА (руск.). Интерфакс (15 сакавіка 2023). Праверана 15 сакавіка 2023.
  17. Песков выразил недоумение в связи с заявлениями из США по поводу ЧП с дроном (руск.). Интерфакс.
  18. "Russia says it will try to retrieve remains of U.S. drone". Reuters.
  19. "Такие инциденты – это приглашение к переговорам". Военный эксперт объяснил, зачем российский истребитель сбил американский беспилотник (руск.). Настоящее Время (15 сакавіка 2023).
  20. "Russia pilots reckless in drone collision - US". Би-би-си. 2023-03-15. Праверана 2023-03-15.