Інцыдэнт у Керчанскім праліве
Міжнародны інцыдэнт у Керчанскім праліве адбыўся 25 лістапада 2018 года, калі Узброеныя сілы РФ[5] і караблі Берагавой аховы Пагранічнай службы ФСБ Расіі з ужываннем зброі затрымалі караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, што спрабавалі прайсці з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў, які пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе знаходзіўся пад кантролем Расіі.
Інцыдэнт у Керчанскім праліве | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна | |||
| |||
Дата | 25 лістапада 2018 | ||
Месца | Керчанскі праліў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзеі 25 лістапада 2018 года
правіцьПераход ажыццяўляла ўкраінская флатылія, якая складалася з артылерыйскіх катараў «Бэрдзянск» і «Нікапаль» і буксіра «Яны Капу». Па сцвярджэнні расiйскіх уладаў, па набліжэнні флатыліі да Керчанскага праліва яна неаднаразова ігнаравала патрабаванні расійскіх памежнікаў (у тым ліку аб сыходзе з тэрытарыяльных вод), парушыла працэдуру праходжання праліва, здзяйсняла небяспечнае манеўраванне і не выходзіла на сувязь[6]. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што паведамленне аб праходжанні ў праліве было пададзена загадзя, што караблі звязаліся з расiйскімі ўладамі, але не атрымалі адказу. Таксама Украіна спасылаецца на прадугледжаную дамовай 2003 года свабоду суднаходства для ўкраінскіх судоў у праліве[7] і не прызнае расійскі статус тэрытарыяльных вод ля Крыма[8].
Раніцай 25 лістапада расійскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку[9]. Украінскія караблі спачатку працягнулі прасоўванне цераз праліў, аднак пры спробе падыходу да Керча-Енікальскага канала былі перахопленыя расійскай берагавой аховай, адзін з караблёў якой здзейсніў навал на ўкраінскі буксір. Расiйскія сілы тым часам ажыццяўлялі іх блакаванне, а затым пераслед, і з мэтай прыпынення караблёў, якія спрабавалі вярнуцца ў Адэсу, ужылі зброю ў тэрытарыяльных (па сцвярджэнні РФ) або нейтральных (па сцвярджэнні Украіны) водах[10], пасля чаго караблі былі ўзятыя Расіяй[11][12] і адведзены ў Керчанскі порт, дзе затрыманы. Ад 3 да 6 членаў іх экіпажа былі параненыя ў сутыкненні; усе 24 члены экіпажа былі арыштаваныя расійскімі ўладамі[13].
Наступныя падзеі
правіцьПасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве, 26 лістапада Украіна ўвяла ў шэрагу абласцей (перш за ўсё прыгранічных з тэрыторыямі расійскай ваеннай прысутнасці) ваеннае становішча[13], якое было спынена 26 снежня[14].
25 мая 2019 года Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве (ITLOS) пастанавіў, што Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых падчас інцыдэнту ў раёне Керчанскага праліва, і перадаць Украіне тры канфіскаваныя судны. Раней Масква апавясціла трыбунал аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у слуханнях, адзначыўшы, што, з пункту гледжання расійскага боку, у Трыбунала няма юрысдыкцыі для разгляду керчанскага інцыдэнту[15][16].
Украінскі бок лічыць, што насуперак нормам міжнароднага марскога права вайскоўцы пагранічных войскаў Федэральнай службы бяспекі Расіі незаконна, з выкарыстаннем зброі заблакавалі рух украінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керча-Енікальскага канала ў Керчанскі праліве пры дапамозе танкера «Neyma». У рамках дасудовага расследавання 25 ліпня 2019 года Служба бяспекі Украіны сумесна з ваеннай пракуратурай затрымала ў порце Ізмаіла гэты расійскі танкер (да таго часу ён змяніў назву на «Nika Spirit»)[17][18]. На судне знаходзіліся толькі грамадзяне Расіі, яны ў той жа дзень былі адпушчаны[19].
7 верасня 2019 года захопленыя ў Керчанскім праліве маракі вярнуліся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй[20]. 17 лістапада затрыманыя ўкраінскія караблі пакінулі месца стаянкі ў порце Керчы, іх перадаюць украінскаму боку ў нейтральных водах[21] 18 лістапада[22].
Зноскі
- ↑ а б в г д Алексей Рамм, Богдан Степовой, Ангелина Галанина, Дмитрий Лару. Море от ума: украинская провокация в Керченском проливе завершилась провалом Архівавана 26 лістапада 2018.//«Известия»,26 ноября 2018
- ↑ а б в Кирилл Буланов, Алексей Никольский, Ирина Чевтаева. Конфликт между Россией и Украиной в Чёрном море. Что случилось Архівавана 27 лістапада 2018.//«Ведомости», 26 ноября 2018
- ↑ а б в г На захоплених Росією українських кораблях поранені шість військових – ВМС Архівавана 26 лістапада 2018.//«Радіо Свобод», 25 Листопад 2018
- ↑ Установлены личности украинских военных, пострадавших при инциденте в Керченском проливе Архівавана 26 лістапада 2018.//«Газета.Ру»,26.11.2018
- ↑ Минобороны РФ подтвердило участие военных в инциденте в Керченском проливе (руск.). Интерфакс (30 лістапада 2018). Праверана 13 снежня 2018.
- ↑ В ФСБ сообщили о пересечении границы России тремя кораблями ВМС Украины (руск.). Интерфакс (25 лістапада 2018). Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ Виступ Постійного представника України при ООН В.Єльченка на терміновому засіданні РБ ООН щодо агресії Росії проти України в Чорному та Азовському морях (англ.). МИД Украины (26 лістапада 2018).
- ↑ Порошенко: Будем бороться за возвращение захваченных РФ моряков всеми средствами (руск.). Интерфакс-Украина. Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ svaboda.org
- ↑ Росія знехтувала імунітетом українських військових кораблів у відкритому морі (карта) (укр.)(недаступная спасылка). mtot.gov.ua (28 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2018. Праверана 19 снежня 2018.
- ↑ "Russia seizes Ukrainian naval ships". BBC News. 25 November 2018. Праверана 26 November 2018.
- ↑ "Russia fires on and seizes Ukrainian ships near annexed Crimea". Reuters. 25 November 2018. Архівавана з арыгінала 7 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
- ↑ а б "В Госдуме решили наградить пограничников, захвативших украинские корабли". BBC News Русская служба [брытанская англійская]. 2018-12-03. Праверана 2018-12-07.
- ↑ Порошенко объявил о прекращении военного положения на Украине . ТАСС. Праверана 27 снежня 2018.
- ↑ tass.ru
- ↑ nashaniva.by
- ↑ unian.ua
- ↑ nashaniva.by
- ↑ unian.ua
- ↑ nashaniva.by
- ↑ ria.ru
- ↑ unian.ua