Іньяцыа Сілонэ
Іньяцыа Сілонэ (італ.: Ignazio Silone; 1 мая 1900 — 22 жніўня 1978) — італьянскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч сацыялістычнай арыентацыі.
Іньяцыа Сілонэ | |
---|---|
Ignazio Silone | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Secondo Tranquilli |
Псеўданімы | Ignazio Silone |
Дата нараджэння | 1 мая 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1978[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, журналіст, раманіст, драматург, пісьменнік |
Жанр | раман |
Мова твораў | італьянская мова і нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | Іерусалімская прэмія (1969) |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт (італ.) | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1911 годзе страціў бацьку, у 1915 — маці і іншых членаў сям'і падчас Авецанскага землетрасення. У 1917 уступіў у Італьянскую сацыялістычную партыю. У 1921 стаў адным з заснавальнікаў Італьянскай камуністычнай партыі. Брат Іньяцыа быў арыштаваны як член ІКП і памёр ад збіцця ў турме (1931).
У 1927 наведаў СССР. У 1930 па ідэйных меркаваннях парваў з ІКП. У яго былі выяўлены сухоты, выявіліся прыступы дэпрэсіі. У 1931—1945 жыў у Швейцарыі, пачаў актыўна займацца літаратурай. Антыфашысцкі раман «Фантамара» (1933) адразу ж з'явіўся ў перакладах на нямецкі (1933) і англійскі (1934), атрымаў высокую ацэнку Троцкага і стаў пачаткам абруцкай трылогіі Сілонэ, якая ўключыла пазней раманы «Хлеб і віно» (1937) і «Насенне пад снегам» (1943). Выступаў з публіцыстыкай, накіраванай супраць таталітарызму («Школа дыктатараў», 1938). У гады вайны ўвайшоў у швейцарскую падпольную арганізацыю, якая падтрымлівала рух Супраціўлення ў Італіі, паралельна стаў агентам разведслужбы ЗША (падпольная мянушка – Лен).
Пасля вызвалення Італіі вярнуўся на радзіму, стаў актыўным дзеячам сацыялістычнай партыі, рэдактарам газеты «Аванці». Актыўна выступаў супраць сталінізму, перайшоў на пазіцыі хрысціянскага сацыялізму. Разам з Андрэ Жыдам, Артурам Кестлерам і інш. удзельнічаў у знакамітай антытаталітарнай анталогіі «Бог, які пацярпеў крах» (1949). Браў удзел у працы міжнароднага Кангрэса за волю культуры. Пасля публікацыі матэрыялаў пра яго сувязь з амерыканскай разведслужбай (1967) адышоў ад палітыкі, засяродзіўшыся на літаратуры.
ПрацыПравіць
РаманыПравіць
- 1930 «Фантамара» (Fontamara)
- 1934 «Вандроўка ў Парыж» (Un viaggio a Parigi)
- 1936 «Хлеб і віно» (Pane e Vino)
- 1941 «Насенне пад снегам» (Il seme sotto la neve)
- 1952 «Жменя ажыны» (Una manciata di more)
- 1956 «Сакрэт Лукі» (Il segreto di Luca)
- 1960 «Ліса і камеліі» (La volpe e le camelie)
- 1968 «Лёс аднаго беднага хрысціяніна» (L'avventura di un povero cristiano) - прэмія Кампьела
- 1971 «Севярына» (L'avventura di un povero cristiano) - завершаны жонкай, апублікаваны пасмяротна ў 1981 годзе
ПубліцыстыкаПравіць
- 1934 «Фашызм. Паходжанне і развіццё» (Il Fascismo. Origini e sviluppo)
- 1938 «Школа дыктатараў» (La scuola dei dittatori)
- 1939 «Жывыя думкі аб Мазыні» (The living thoughts of Mazzini)
- 1944 «Дакладная цыдулка са швейцарскай турмы» (Memoriale dal carcere svizzero)
- 1965 «Яно - выйсце бяспекі» (Uscita di sicurezza)
П'есыПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118797220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Ignazio Silone // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118797220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118797220 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.