Інэс Ланжэўяль (фр.: Inès Longevial; 20 лістапада 1990[1], Ажэн[2], Францыя) — французская мастачка.

Інэс Ланжэўяль
Фатаграфія
Дата нараджэння лістапад 1990 (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, ілюстратарка
Сайт ineslongevial.com

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзілася ў паўднёва-заходняй Францыі ў горадзе Ажэн. Заахвочаная сваёй маці, Інэс напісала першыя карціны ва ўзросце 8 гадоў[3]. «Акрамя кароткага перыяду, калі я вагалася паміж касманаўтам і стылістам, я заўсёды жадала маляваць[3]», — кажа яна. Яна атрымала ступень бакалаўра ST2A (Навукі і тэхналогіі дызайну і прыкладнога мастацтва) і DSAA ў Тулузе.

На афіцыйным сайце Інэс яе творчасць характарызуецца наступным чынам: «Працуе з малюнкам і жывапісам у рэзанансе з уражаннямі, пачуццямі, адчуваннямі, з якіх яна здабывае сваю палітру. Яна набліжаецца да сваіх успамінаў у колеры і надае форму шчырым і паглынутым тварам, якія нясуць у сабе настальгію па часах года, заходах, адценнях святла ды ласках»[4].

Сцвярджае, што яе карціны натхнёныя мастакамі Пабла Пікаса і Педра Альмадоварам[5].

У 23 гады Інэс пераехала ў Парыж, дзе зразумела, наколькі яе натхняе сельская мясцовасць і якой невычэрпнай крыніцай з’яўляецца ў творчасці мастачкі[6].

У лістападзе 2013 года стварыла свой акаўнт у Instagram, каб дзяліцца сваімі працамі. У 2022 годзе ў яго больш за 340 000 падпісчыкаў[7].

У сакавіку 2018 года трапіла на вокладку часопіса Juxtapoz[8]. У тым жа годзе яна была абраная для распрацоўкі новай абмежаванай серыі бутэлькі Evian and Badoit з агенцтвам BETC[9].

У 2020 годзе выступала супраць паліцэйскага гвалту, удзельнічаючы ў зборы ахвяраванняў для Адамы Траорэ[10].

У чэрвені 2021 года выстаўлялася на Christie's Paris у рамках выставы Women in art («Жанчыны ў мастацтве»)[11].

Выставы правіць

2022 правіць

2021 правіць

2020 правіць

2019 правіць

2018 правіць

2017 правіць

Зноскі

  1. Дні нараджэння знакамітых людзей. Інэс Ланжэўяль
  2. Konbini. Пагружэнне ў тонкі свет мастачкі Інэс Ланжэўяль
  3. а б The socialite family. Інэс Ланжэўяль, на мяжы
  4. Афіцыйны сайт Інэс Ланжэўяль. Біяграфія
  5. La Parisienne. Навіны. Інэс Ланжэўяль: фарбы і сонца
  6. The fifth sense. Інэс Ланжэўяль ​​малюе пяшчотных воінаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
  7. а б BeauxArts. Інэс Ланжэўяль: карціна ад усёй душы
  8. Часопіс Juxtapoz. Інэс Ланжэўяль: жыццё ў балансе
  9. CB News. Evian і Badoit у абмежаваным выданні
  10. Valeurs. Камітэт Траорэ змяняе параметры свайго анлайн-рахунку пасля нашых адкрыццяў
  11. Christie's. Жанчыны ў мастацтве. З XVI па XXI стагодзе
  12. fi:af. Выстава. Інэс Ланжэўяль: заўтра ваш шчаслівы дзень
  13. ArtFacts. Сольная выстава Інэс Ланжэўяль
  14. Le Petit Bleu. Ажэн: маляўнічае адкрыццё для Інэс Ланжэўяль
  15. Artdaily. Christie's France аб’яўляе распрадажу, прысвечаную жанчынам-мастачкам
  16. Arts Hebdo Médias. Інэс Ланжэўяль. Да таго, як апусціцца сонца
  17. Almine Rech. Салон жывапісу
  18. Madame Figaro. Жан-Мішэль Атаніэль, Інэс Ланжэўяль, Ваніль Клерк… Адкрыццё выставы «Разам з Мадам Фігаро»
  19. Афіцыйны сайт Інэс Ланжэўяль. Выставы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
  20. Magazine Décoration. Інэс Ланжэўяль, выстава, якую можна ўбачыць у гэты ўікэнд
  21. Marie Claire. Інэс Ланжэўяль, мастачка-ф’южн
  22. Milk Decoration. Выстава: Інэс Ланжэўяль
  23. Juxtapoz. Інэс Ланжэўяль: «Я — колер». Chandran Gallery, Сан-Францыска
  24. Les Inrockuptibles. На здымках: сонечныя карціны Інэс Ланжэўяль