Ёзаф Ціса

(Пасля перасылкі з Іозеф Ціса)

Ё́заф Ці́са (славацк.: Jozef Tiso; 13 кастрычніка 1887, вёска Вэлька-Бітча, Аўстра-Венгрыя18 красавіка 1947, горад Браціслава, Чэхаславакія) — прэзідэнт Першай Славацкай рэспублікі; рымска-каталіцкі святар, член чэхаславацкага парламента. Пасля Другой сусветнай вайны быў абвінавачаны ў ваенных злачынствах і пакараны смерцю.

Ёзаф Ціса
славацк.: Jozef Tiso
Bundesarchiv Bild 146-2010-0049, Josef Tiso.jpg
Сцяг Прэзідэнт Славакіі
26 кастрычніка 1939 — 4 красавіка 1945
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг1-ы Прэм'ер-міністр Славакіі
14 сакавіка — 17 кастрычніка 1939
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Войцех Тука
Нараджэнне 13 кастрычніка 1887(1887-10-13)
Смерць 18 красавіка 1947(1947-04-18) (59 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, каталіцкі святар, афіцэр, эсэіст, аўтар дзённіка, настаўнік
Аўтограф Jozef Tiso signature.svg
Узнагароды
Ордэн германскага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Лідар 1-й Славацкай рэспублікіПравіць

У лютым 1939 нямецкія палітыкі сталі пераконваць славацкіх палітыкаў абвясціць незалежнасць Славакіі. 9 сакавіка 1939 года часткі чэхаславацкай арміі, верныя пражскім ураду, занялі тэрыторыю Славакіі і адхілілі Ціса ад улады. 13 сакавіка 1939 Гітлер прыняў Ціса ў Берліне і фактычна прымусіў яго аб'явіць аб незалежнасці Славакіі пад патранатам Трэцяга рэйха. 14 сакавіка 1939 славацкі парламент абвясціў незалежнасць, а на наступны дзень нямецкія войскі акупавалі Чэхію. Ціса стаў прэм'ер-міністрам, а 26 кастрычніка 1939 г — прэзідэнтам.

3 лістапада 1941 Ціса наведаў акупаваны немцамі Кіеў. У выніку няўдалага замаху на Ціса быў знішчаны Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (Ціса пакінуў сабор на 1 гадзіну раней, чым разлічвалі дыверсанты). Знішчэнне сабора савецкая прапаганда доўгі час прыпісвала немцам.

Ціса спрабаваў быць умераным прэзідэнтам і часта канфліктаваў з адкрыта пранямецкім урадам Войцеха Тукі. Тым не менш, Ціса не хаваў свае антысеміцкія погляды і 15 мая 1942 года падпісаў закон аб дэпартацыі яўрэяў. Гэты закон дзейнічаў паўгады, і да 1944 года дэпартацыі не аднаўляліся. За 1942 з Славакіі было дэпартавана 57 628 яўрэяў; з іх, згодна з даступных дадзеных, выжылі толькі 280—800 чалавек.

Уцёкі і пакаранне смерцюПравіць

У красавіку 1945 Ціса збег у Баварыю, дзе быў 6 чэрвеня 1945 года затрыманы амерыканскай арміяй і выдадзены Чэхаславакіі. Быў прысуджаны да павешання за дзяржаўную здраду. 18 красавіка 1947 г. прысуд быў прыведзены ў выкананне.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/596984/Jozef-Tiso
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118802364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый / Пер. са славацкай. Браціслава — Мінск: ООО «Невский простор», С.-Пецярбург, 2006. — 328 с.