Іосіф Ігнатавіч Валодзька

Іосіф Ігнатавіч Валодзька[1] (Валадзько[2]) (лістапад 1887, г. п. Гарадзея — 20 снежня 1937, НКУС) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Іосіф Ігнатавіч Валодзька
начальнік Упраўлення сувязі БССР
1933 — 1937
намеснік наркама земляробства БССР
1928 — 1929
ваенкам Гомельскай губерні
1920 — 1921
Нараджэнне 1887
Смерць 20 снежня 1937(1937-12-20)
Жонка Валодзька Яўгенія Мікалаеўна
Партыя КПСС
Бітвы Грамадзянская вайна ў Расіі

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1917 года. У 1918 г. сакратар Замір'еўскага падпольнага падрайкама РКП(б). У 1919 памочнік ваенкама ў Навагрудку, ваенкам і член рэвалюцыйнага камітэта Рагачоўскага павета, у 1920-21 ваенкам Гомельскай губерні. З 1922 старшыня выканкама Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў[1].

З 1928 года намеснік наркама земляробства БССР. У 1929—1930 гг. старшыня Віцебскага акруговага, з 1931 г. Мінскага гарадскога выканкамаў. У 1933—1937 гг. начальнік Упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1929—1937 гг. Член ЦВК СССР і ЦВК БССР. У 1937 годзе адпраўлены ў Казахстан на пасаду ўпаўнаважанага наркамата сувязі СССР[1].

Неўзабаве арыштаваны. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі правых» і «антысавецкай арганізацыі ва ўпраўленні сувязі БССР». Асуджаны да ВМП. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек). Рэабілітаваны 12.10.1957[2].

Зноскі

  1. а б в г Володько Иосиф Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. а б ВАЛАДЗЬКО Іосіф Ігнатавіч