Іосіф Адамавіч Навумчык

беларускі палітык, грамадскі дзеяч

Іосіф Адамавіч Навумчык (21 кастрычніка 1938, Яцавічы, цяпер Пастаўскі раён — 4 лютага 2025) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч.

Іосіф Адамавіч Навумчык
Род дзейнасці палітык, настаўнік, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1938(1938-10-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 2025(2025-02-04)[4] (86 гадоў)
Дзеці Сяргей Іосіфавіч Навумчык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1938 годзе на Пастаўшчыне ў вёсцы Яцавічы. Скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт БДУ, Вышэйшую партшколу.

Працаваў настаўнікам, на камсамольскай рабоце ў Пастаўскім раёне і Віцебску. За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Знаходзіўся ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле, свае ўспаміны апублікаваў у кнізе «Афганістан у маім жыцці».

У постсавецкія часы ён стаў адным з прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў 1989 годзе. Затым 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.

Памёр у 2025 годзе.

Узнагароды

правіць

Іосіф Навумчык быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Сям’я

правіць

Сын Сяргей Іосіфавіч Навумчык (нар. 1961) — журналіст, палітык.

  1. Памёр Іосіф Навумчык // Віцебская вясна — 2025. Праверана 11 лютага 2025.
  2. Národní autority České republiky Праверана 8 снежня 2023.
  3. Наумчик Иосиф Адамович // Віцебская абласная бібліятэка Праверана 11 лютага 2025.
  4. Памёр шматгадовы лідэр ТБМ на Віцебшчыне Іосіф Навумчык, адзін з нацыянальна сьвядомых партыйных кіраўнікоў у БССР // Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2025. Праверана 11 лютага 2025.