Іосіф Аляксандравіч Бельскі
Іо́сіф Алякса́ндравіч Бе́льскі (21 верасня (4 кастрычніка) 1903, в. Лошыца, Мінская губерня, цяпер у межах Мінска[1]) — 25 чэрвеня 1966) — савецкі партыйны і прафсаюзны дзеяч, палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. Герой Савецкага Саюза (1944).
Іосіф Аляксандравіч Бельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня (4 кастрычніка) 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1966 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Партызаны |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі |
Васіль Іванавіч Казлоў, Раман Навумавіч Мачульскі |
Біяграфія
правіцьІосіф Бельскі нарадзіўся 21 верасня (па новым стылі — 4 кастрычніка) 1903 г. ў вёсцы Лошыца (цяпер у складзе горада Мінска) ў сялянскай сям’і. Скончыў школу. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, быў партызанам. З 1921 года знаходзіўся на гаспадарчай, дзяржаўнай і партыйнай працы ў Беларускай ССР. Член УКП(б) з 1929 г. З 1937 г. пражываў у Маскве. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939)[1]. У 1941 годзе Бельскі скончыў Усесаюзную прамысловую акадэмію[1], пасля чаго вярнуўся ў Мінск, стаў сакратаром Мінскага абкама УКП(б)[2].
Партызанская дзейнасць
правіцьУ чэрвені 1941 г. Бельскі ўдзельнічаў у арганізацыі эвакуацыі прадпрыемстваў і ўстаноў горада Барысава. У пачатку ліпеня 1941 г. ў лясах Чэрвеньскага раёна быў утвораны Мінскі падпольны абкам УКП(б), у склад якога ўвайшоў Бельскі. Абкам даручыў яму арганізаваць працу ў Старобінскім, Чырвонаслабодскім, Капыльскім і Грэскім раёнах. Бельскі пераходзіў паміж населенымі пунктамі, усталёўваў сувязь, арганізоўваў партызанскія групы. У Мінскай і Палескай абласцях пры яго непасрэдным удзеле былі арганізаваны 63 першасныя падпольныя партарганізацыі ў мясцовых партызанскіх атрадах[2].
Калі для аператыўнага кіраўніцтва дзейнасцю партызан быў створаны галоўны штаб, у яго ўвайшлі 8 чалавек, у тым ліку і Бельскі. Яму было даручана займацца падпольнымі партарганізацыямі і давядзеннем да ведама насельніцтва звестак пра становішча на франтах. У канцы жніўня 1941 г. падпольны абкам быў вымушаны перабрацца да Чырвонага возера, дзе Бельскі займаўся пытаннямі канспірацыі, вызначаючы псеўданімы, яўкі, месцы сустрэч, паролі, сігналы, забяспечваў дакументамі падпольшчыкаў[2].
Калі карны атрад прыступіў да блакавання раёна возера, Бельскі атрымаў заданне ісці ў Любанскі раён і падрыхтаваць новую базу для падпольнага абкама. Ён паспяхова справіўся з гэтай задачай. На працягу некалькіх сутак падпольшчыкі прарываліся з акружэння. Бельскі і яго група сустрэчным ударам дапамаглі выйсці ім з кальца і дабрацца да новай базы. Неўзабаве на нарадзе абкама і камандзіраў партызанскіх атрадаў было створана новае партызанскае злучэнне, камандзірам якога стаў Васіль Казлоў, намеснікам па аператыўнай частцы — Раман Мачульскі, а намеснікам па партыйнай і камсамольскай працы — Іосіф Бельскі[2].
У той жа час Бельскі займаўся і ўзбраеннем партызан, арганізоўваў майстэрні. Калі ўзбраенне было скончана, злучэнне распачало буйны рэйд, разграміўшы нямецкія гарнізоны ў Капацэвічах, Любані, Кузьмінічах і усталяваўшы ў вызваленых раёнах Савецкую ўладу. Разграміўшы буйны гарнізон суперніка ў Пастолах, партызаны скончылі свой рэйд, падвоіўшы свае сілы за час паходу[2].
14 красавіка 1942 г. карны атрад атачыў злучэнне ў Любанскім лесе. На працягу сямі дзён яно прабівалася з акружэння, атрымаўшы сур’ёзныя страты. Увосень таго ж года злучэнне знішчыла чыгуначны мост праз раку Пціч на чыгуначнай магістралі Брэст — Гомель, у выніку чаго гэты ўчастак чыгункі не працаваў на працягу 18 сутак[2].
2 мая 1943 г., калі Мачульскі адправіўся на Вялікую зямлю ў шпіталь, камандзірам злучэння стаў палкоўнік Бельскі. Ён арганізаваў абарону партызанскімі атрадамі партызанскай зоны ў Смалявіцкім раёне падчас веснавой сяўбы, што дазволіла адбіць 9 нямецкіх контратак. Злучэнне Бельскага удзельнічала ў «рэйкавай вайне» незадоўга да і падчас бітвы на Курскай дузе. Так, каля станцыі Драганава партызаны знішчылі эшалон з паравоза і 31 вагона, у выніку чаго загінула больш за 350 нямецкіх салдат і афіцэраў. 10 ліпеня 1943 брыгада Мормулева знішчыла на шашы Мінск — Слуцк 36 нямецкіх салдат і афіцэраў і 12 прадстаўніком мінскай акупацыйнай адміністрацыі[2].
У верасні 1943 г. злучэнне Бельскага прыняло ўдзел у другім этапе «рэйкавай вайны». Да таго часу злучэнне складалася са 108 партызанскіх атрадаў, у складзе якіх налічвалася 55000 байцоў. У пачатку 1944 г. злучэнню атрымалася наладзіць сталую сувязь з вядучымі наступ 1-м Беларускім фронтам і штабамі 65-й і 61-й армій. Незадоўга да наступу партызаны перадалі камандаванню планы нямецкай абароны ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Дзяржынску, Уздзе[2].
Вызваленне Беларусі
правіць20 чэрвеня 1944 г., за тры дні да пачатку аперацыі «Баграціён», злучэнне Бельскага захапіла чыгуначную станцыю, падарвала два масты. На наступны дзень партызаны захапілі ўчастак чыгункі Урэчча — Старушкі і утрымлівалі яго да падыходу савецкіх войскаў. Партызанамі былі вызваленыя Старобін, Чырвоная Слабада, Капыль, Узда, Рудзенск. Дзякуючы іх дзеянням, з фронту былі адцягнуты дзесяткі тысяч салдат праціўніка. Пасля, праз узаемадзеянне з войскамі 1-га Беларускага фронту, партызанскія брыгады са злучэння Бельскага захапілі пераправы на рэках Пціч і Случ. Таксама злучэнне Бельскага прыняла ўдзел у вызваленні Мінска і Мінскай вобласці. 3 ліпеня 1944 г. яно сумесна з савецкімі часткамі ўступіла ў сталіцу Беларусі. 16 ліпеня 1944 г. Бельскі прымаў удзел у парадзе партызан у вызваленым горадзе[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 г. за «асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі, узорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» палкоўнік Іосіф Бельскі быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 4091[2].
Пасля вайны
правіцьПасля заканчэння вайны Бельскі быў звольнены ў запас, працаваў сакратаром Мінскага гаркама УКП(б). У 1948—1958 гг. ён з’яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў[1]. На XX, XXI і XXII з’ездах кампартыі Беларусі Бельскі абіраўся членам ЦК. Таксама быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2-га і 4-га скліканняў[1]. Памёр 25 чэрвеня 1966 года, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].
Узнагароды і памяць
правіцьБыў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і шэрагам медалёў. У гонар Бельскага названы вуліца і школа № 149 ў Мінску[2], вуліца ў Барысаве[3][4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Бельский Иосиф Александрович // Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. — Т. 5: Биографический справочник. — Минск: БелСЭ, 1982. — 738 с. — С.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Іосіф Аляксандравіч Бельскі на сайце «Героі краіны»
- ↑ Калабарацыянты . Вулiцы Барысава. Iмёны. (24 студзеня 2009).
- ↑ Аляксандр Разенблюм. Их именами названы улицы Борисова (руск.)(недаступная спасылка) (24 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2014. Праверана 10 жніўня 2012.
Літаратура
правіць- Бельскі Іосіф Аляксандравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 85. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Бельскі Іосіф Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 9—10.
- Бельский Иосиф Александрович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Люди легенд. Выпуск 1. М., 1965.
- Герои огненных лет. Книга 8. М.: Московский рабочий, 1985.