Іосіф Антонавіч Мазаноўскі

Іосіф Антонавіч Мазаноўскі (1827 — пасля 1890) — беларускі і расійскі медык, доктар медыцыны, стацкі саветнік[1][2].

Іосіф Антонавіч Мазаноўскі
Дата нараджэння 1827
Дата смерці не раней за 1890
Род дзейнасці урач
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта ў 1852 годзе і накіраваны лекарам у Каўказскі корпус  (руск.). З 1854 года ардынатар Эрыванскага, Сімферопальскага, Тыфліскага ваенных шпіталяў[1].

У 1863 годзе абараніў ў Імператарскім Маскоўскім універсітэце доктарскую дысертацыю «Аб пашкоджанні костак з прычыны агнястрэльных ран». Быў камандзіраваны для стажыроўкі на два гады ў Еўропу, затым ардынатар Першага сухапутнага шпіталя  (руск.) ў Пецярбургу[1][3].

Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў[1].

У 1884—1890 гадах старшы ўрач Бабруйскага лазарэта[1].

Зноскі

  1. а б в г д Мазановский, Иосиф Антонович (руск.)
  2. А. Крылов-Толстикович «Русские врачи XIX-начала XX вв.»
  3. Госпиталь (руск.)