Адкрыць галоўнае меню

Іосіф Антонавіч Парфіяно́віч (4 верасня 19024 жніўня 1993) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).

Іосіф Антонавіч Парфіяновіч
Дата нараджэння 4 верасня 1902(1902-09-04)
Месца нараджэння горад Лепель
Дата смерці 4 жніўня 1993(1993-08-04) (90 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, палітык
Навуковая сфера фізіка
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Іркуці дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна

БіяграфіяПравіць

І. А. Парфіяновіч нарадзіўся ў горадзе Лепель Віцебскай губерніі (зараз Віцебская вобласць).
З 1917 г. жыве ў Іркуцку. У 1921 г. скончыў школу і паступіў вучыцца ў Палітэхнічны практычны інстытут. У 1923 годзе пераведзены на 2-і курс у Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1926 годзе і застаўся ў ім працаваць (асістэнт кафедры фізікі, аспірант па кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі). З 1930 г. прызначаны дацэнтам і загадчыкам кафедры фізікі, з 1 кастрычніка 1931 г. загадчыкам фізічным аддзяленнем універсітэта, з 1933 г. дэканам фізіка-матэматычнага факультэта. У 1931—1949 гг. І. А. Парфіяновіч выконваў абавязкі прафесара кафедры фізікі, у 1960 г. зацверджаны ў званні прафесара кафедры фізікі. У 1974—1986 гг. — дырэктар НДІ прыкладной фізікі пры ІДУ.

У 1953 годзе І. А. Парфіяновіч узнагароджаны ордэнам Леніна.

Навуковая дзейнасцьПравіць

І. А. Парфіяновічу належаць навуковыя працы ў галіне люмінесцэнцыі крышталічных рэчываў. Ён займаўся даследаваннем люмінесцэнцыю і цэнтры афарбоўкі ў шчолачна-галоідных фосфарах, прыроду лакальных станаў у іонных крышталях, тэрма-, фотастымуляваную і рэнтгеналюмінесцэнцыю, дазіметрычныя ўласцівасці монакрышталёў. У 1958 г. на Вучоным савеце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта абараніў доктарскую дысертацыю «Люмінесцэнцыя і цэнтры афарбоўкі шчолачна-галоідных фосфараў, узбуджаных рэнтгенаўскімі праменямі»[1].

Сярод апублікованых прац:

  • «Электронные центры окраски в ионных кристаллах» (Іркуцк, 1977. Разам з І. І. Пензінай);
  • «Люминесценция кристаллов» (Іркуцк, 1988. Разам з У. М. Саламатавым).

Зноскі

  1. Парфианович Иосиф Антонович // Сайт Фізічнага факультэта Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Касцюковіч М. М. Парфіяновіч Іосіф Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

СпасылкіПравіць