Іосіф Давыдавіч Левін

Іосіф Давыдавіч Ле́він (9 лістапада 1923, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць — 3 студзеня 2011) — беларускі архітэктар.

Іосіф Давыдавіч Левін
Дата нараджэння 9 лістапада 1923(1923-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2011(2011-01-03) (87 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў у 1953 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1953—1955 гадах архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Гарпраект» г. Севастопаль; у 1955—1956 гадах у інстытуце «Ваенмарпраект»; у 1956 годзе ў інстытуце «Мінгарпраект»; у 1957—1960 гадах у інстытуце «Белдзіпрасельбуд»; у 1960—1983 гадах у інстытуце «Мінскпраект».

Быў членам Саюза архітэктараў СССР з 1955 года, Савета ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1946 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

правіць
 
Стадыён «Трактар»
 
Палац культуры і тэхнікі МАЗа
 
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Асноўныя работы: Палац культуры і тэхнікі МАЗа (1977), аэрапорт «Мінск-1», будынкі выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пры АН Беларусі, інстытута «Белдзіпразем», Гідраметэаралагічнага цэнтра па Ленінскім праспекце (1968); карпусы 5-й і 7-й клінічных гарадскіх бальніц; ветэрынарная санітарная станцыя; новы корпус Рэспубліканскай пракуратуры па вул. Інтэрнацыянальнай (1969); скурна-венералагічны НДІ; сярэдняя спецыяльная музычная школа; НДІ Дзяржплана БССР; кінатэатр «Піянер»; стадыён «Трактар»; Мінскі мастацка-вытворчы камбінат; комплекс інтэрнатаў па вул. Ангарскай (1974), жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады; транспартная развязка пл. Ванеева; праведзена добраўпарадкаванне Парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і іншае, мікрараён па вул. Кнорына (1963), дзіцячая бальніца па вул. Арлоўскай (1966), тэрапеўтычны корпус 6-й клінічнай бальніцы (1974), Інстытут нейралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1983) у Мінску.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені (1944, 1985), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945); медалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За Перамогу над Германіяй», «За Перамогу над Японіяй», медалём Мангольскай Народнай Рэспублікі, «Ветэран працы», юбілейнымі медалямі, Ганаровымі граматамі, каштоўнымі падарункамі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Левин Иосиф Давидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Левин Иосиф Давидович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Воинов А. А. История архитектуры Белоруссии. В 2- х т. Т.2 (Советский период). — Мн., 1987.