Іосіф Казіміравіч Гоферт

Іосіф (Юзаф-Яўстах) Казіміравіч Гоферт (руск.: Иосиф Казимирович Гофферт; 1826, маёнт. Лайкова — 1906, Санкт-Пецярбург) — расійскі жывапісец-акварэліст, партрэтыст, фатограф.

Іосіф Казіміравіч Гоферт
Дата нараджэння 1826
Месца нараджэння
Дата смерці 1906
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, акварэліст, партрэтыст, фатограф
Жанр партрэт
Вучоба
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Льва і Сонца 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіць са шляхецкага роду Гофертаў герба «Гільзен». Нарадзіўся у маёнтку Лойкава ў сям’і Казіміра-Мікалая (нар. 1802) і Цэцыліі з Жадэйкаў (нар. каля 1808). Ахрышчаны 20 красавіка 1826 года ў Параф’янаўскім касцёле[1].

У 1840—1853 гадах вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у архітэктурным класе К. А. Тона, атрымаўшы званне вольнага мастака. Займаўся фатаграфіяй; рабіў здымкі з карцін для Акадэміі Мастацтваў[2]. У 1857 г. прызначаны ў акадэмікі[2][1].

 
«Іерэй». Апошняя чвэрць XIX стагоддзя

Жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу. Удзельнічаў у выстаўках з 1858 Імператарскай Акадэміі мастацтваў і Таварыства рускіх акварэлістаў[3].

 
Мастак І. К. Гоферт на эцюдах. Вячаслаў Шварц, 1859

Пасля паўстання 1863—1864 года прадстаўнікі роду Гофертаў падлягалі залічэнню ў падатковае саслоўе з прычыны «недастатковасці і няправільнасці завярэння дакументаў». У 1848 годзе Магілёўскае губернскае праўленне паведаміла ў Мінскі ДДС, што «населены сялянамі маёнтак, што Марвінкі называецца, на валоданні якім род Г. засноўвае правы свае на дваранства, у Аршанскім павеце не існаваў і цяпер не існуе». У 1859 у Мінскі ДДС была прадстаўлена копія тастамента ад 03.02.1768 (актыкаваны 13.03.1768 у Рэчыцкім земскім і Рагачоўскім павятовым судах), паводле якога родапачынальнік капітан і лідскі падстолі Ігнат перадаваў маёнтак Мярвінкі Аршанскага павета свайму сыну Францішку і ўнуку Юзафу (дзеду Юзафа-Яўстаха), аднак гэты дакумент з’яўляецца фальсіфікацыяй. Далейшага ходу справа роду не атрымала[1].

Сябраваў з мастаком Вячаславам Шварцам[ru], якому даваў урокі малявання[4].

 
Будаўніцтва Ліцейнага моста. Кесон быка № 3 пасля ўстаноўцы яго ў грунт. Фотаздымак Іосіфа Гоферта, 1877
 
Чыгуначная станцыя Сабліна. Фотаздымак Іосіфа Гоферта, 1863—1864
 
Прыклад бланка фотаатэлье І. К. Гоферта

У канцы 1866 года сумесна з Юліем Штэйнбергам стаў кіраваць справамі ў «Дрэздэнскай фатаграфіі» ў доме Руміна на Вялікай Марской вуліцы. Пазней стаў працаваць у майстэрні Юлія Дзютэля ў доме 26 на рагу Неўскага праспекта і Малой Канюшаннай вуліцы. У лютым 1870 года Іосіф Казіміравіч стаў уладальнікам майстэрні ў гэтым доме[5].

Гоферт займаўся фатаграфаваннем прадметаў з акадэмічных калекцый, якія экспанаваліся на выстаўках. Падрыхтаваў цэлы шэраг здымкаў з малюнкаў і акварэляў, прызначаны для імператара Аляксандра II, другі і трэці асобнікі гэтага камплекта былі паднесены вялікаму князю Уладзіміру Аляксандравічу і бібліятэцы ІАМ. За альбом, які паказваў батальныя сцэны і віды Каўказа, ад імператара Аляксандра II атрымаў дыяментавы пярсцёнак з рубінамі. У 1871 годзе пры садзейнічанні прэзідэнта ІАМ вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча спрабаваў арганізаваць на 4-й лініі Васільеўскага Вострава[ru] ў Санкт-Пецярбургу спецыяльны павільён для правядзення фотаздымак, таму што вытворчасць здымкаў для Акадэміі і мастакоў «становіцца ўсё больш і больш неабходнай і пажаданай». Гоферт увесь час займаўся ўдасканаленнем фатаграфічнага мастацтва, рабіў вялікую колькасць фатаграфій з твораў рускай мастацкай школы, раней невядомых шырокай публіцы. Спецыяльна для бібліятэкі ІАМ Гоферт зрабіў фатаграфічныя здымкі з твораў, якія знаходзіліся на гадавых акадэмічных выстаўках, а таксама «удастоеных розных званняў, заахвочванняў, грашовых прэмій і іншых узнагарод»[6].

У пачатку 1870-х гг. выканаў фатаграфіі з кардонаў прафесара Ф. А. Бруні, а таксама з будоўлі храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Па хадайніцтве вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча ў 1872 годзе атрымаў дазвол называцца фатографам Імператарскай Акадэміі мастацтваў[6].

Увесну 1873 былі канчаткова зацверджаны планы хуткай рэканструкцыі дома Гансена на Неўскім праспекце, якая прадугледжвала надбудову пятага паверху і дэмантаж дзеючага фатаграфічнага павільёна. У чэрвені 1873 года Іосіф Гофферт купіў у Вільгельма Лапрэ майстэрню ў суседнім доме, на рагу Неўскага праспекта і Екацярынінскага канала. З 1878 года Сяргей Лявіцкі згадваецца ў даведніках як уладальнік майстэрні ў гэтым доме[5].

З 1870-х гг. збіраў фатаграфічны матэрыял для выдання гісторыі Акадэміі мастацтваў, пачынаючы з яе заснавання. Для гэтай мэты ім былі зроблены здымкі з твораў, размешчаных у акадэмічных зборах, у Зімовым палацы, у саміх мастакоў і прыватных асоб, значная частка гэтага збору патрапіла ў бібліятэку ІАМ і паслужыла затым для выдання Ф. І. Булгакава «Нашы мастакі»[6].

У 1881 годзе для Кабінета Яго Імператарскай Вялікасці[ru] напісаў на слановай косці мініяцюрныя партрэты «іх імператарскіх вялікасцей», якія былі прызначаны «для жалующих из Кабинета Его Императорского Величества»[6].

У 1885 годзе атрымаў званне ганаровага вольнага супольніка «за вядомасць і працы па мініяцюрным і портретна-акварэльным жывапісе»[6][2][1]. У 1887 годзе выдаў альбом фотагравюр партрэтаў галерэі 1812 года ў Зімовым палацы. Акрамя таго, ім былі падрыхтаваны фатаграфіі з усіх карцін А. Я. Кацэбу[ru], якія адлюстроўвалі гістарычныя падзеі з эпохі Пятра Вялікага, Лізаветы Пятроўны, А. В. Суворава, на што было атрымана ім Найвышэйшае пажаданне[6].

Памёр у Санкт-Пецярбургу у 1906 годзе[3].

Узнагароды правіць

У 1869 годзе за копію з карціны, якая адлюстроўвала членаў Імператарскай Фаміліі, атрымаў ад персідскага шаха ордэн Льва і Сонца III ступені[6].

У 1883 годзе атрымаў ордэн Св. Станіслава III ст[6].

Сям’я правіць

У шлюбе з Ганнай Пятроўнай (пам. пасля 25.01.1917) меў дзяцей:

  • Аляксандр, дзяржаўны службовец. У 1902 Іосіф звяртаўся ў Мінскі ДДС з хадайніцтвам далучыць сына Аляксандра да роду Гофертаў, у чым Мінскі ДДС яму адмовіў з прычыны незацвярджэння роду Сенатам у 1846.
  • Цэцылія (пам. пасля 25.01.1917). Жыла ў г. Санкт-Пецярбургу.

Зноскі

  1. а б в г Ю. Снапкоўскі. ГОФЭРТЫ (HOFERT) герба «ГЫЛЬЗЭН» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. Г. / Д. Ч. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с. — ISBN 978-985-01-1175-3.
  2. а б в Иосиф Казимирович Гофферт. Россия, 1826−1906
  3. а б Ленинградский художник Гофферт Иосиф (Евстахий) Казимирович
  4. Вячеслав Григорьевич Шварц [Текст] : переписка, 1838—1869 : к 175-летию со дня рождения / Ком. по культуре Курской обл., Курская гос. картин. галерея им. А. А. Дейнеки, Гос. архив Курской обл. ; [сост., коммент.: С. А. Таранушенко; ред. подгот. текста, коммент. и подбор ил.: М. С. Тарасова]. — Курск : Издательство ПОЛСТАР Курск, 2013. — 180 с.: ил., цв. ил. — ISBN 978-5-906415-05-09
  5. а б Гофферт Иосиф Казимирович / Goffert, I. 1826—1906
  6. а б в г д е ё ж Гофферт Иосиф (Иосиф Евстахий) Казимирович // Почетные вольные общники Императорской Академии художеств : краткий биографический справочник / авт.-сост. Н. С. Беляев; рец. Е. А. Плюснина. — СПб. : БАН. — 327 с. ISBN 978-5-336-00234-8

Літаратура правіць

Спасылкі правіць