Іосіф Рыгоравіч Лангбард
Іосіф Рыгоравіч Лангбард (6 (18) студзеня 1882, Бельск, Гродзенскай губерні, цяпер Бельск Падляскі, Польшча, — 3 студзеня 1951, Ленінград) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БССР (1934). Доктар архітэктуры (1939), прафесар (1939).
Іосіф Рыгоравіч Лангбард | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1951[1][2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя, СССР |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (1939) |
Навуковае званне |
|
Працаваў у гарадах | Мінск, Орша, Петраград, Кастрама, Магілёў, Кіеў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з выдатных архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя, чыя мастацкая спадчына аказвае значны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры. Яго архітэктурныя шэдэўры ў вялізнай ступені паўплывалі на фарміраванне аблічча Мінска і з’яўляюцца жамчужынамі беларускага дойлідства.
Біяграфія
правіцьСкончыў Адэскае мастацкае вучылішча ў 1906 годзе. У 1907—1914 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Сярод настаўнікаў Лангбарда быў знакаміты рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў, які спраектаваў будынак ГУМа ў Маскве. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лангбард у 1914 годзе абараніў дыпломны праект «Будынак Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі».
У час Першай сусветнай вайны Лангбард працаваў на фронце ў якасці начальніка інжынернага атрада. Пад яго кіраўніцтвам тым часам былі пабудаваны земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музей і тэатр мініяцюр у Петраградзе. Па заканчэнні вайны быў выканаўцам прац будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.
У 1923 годзе архітэктурны праект Лангбарда, у колькасці сарака сямі прац іншых аўтараў, удзельнічаў у конкурсе праектаў Палаца працы ў Маскве — галоўнага грамадскага будынка СССР. У 1929 годзе выйграў усесаюзны конкурс на лепшы праект Дома ўрада Беларускай ССР.
У 1935—1950 гадах выкладаў у Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, з 1939 года прафесар.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года.
Пабудовы
правіцьАсноўныя працы: Дом урада БССР і помнік У. І. Леніну (1929—1934), Акруговы Дом афіцэраў (1934—1939), Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР (1934—1937), галоўны корпус АН БССР (1939) у Мінску, Дом Саветаў у Магілёве (1937—1939), будынак ЦК КП Украіны ў Кіеве (1939), помнікі У. І. Леніну ў Кіеве, Сімферопалі (1935—1936), М. Ф. Харытонаву ў Васкрасенску (1947) — усё са скульптарам М. Г. Манізерам.
Адзін з аўтараў схемы генплана паваеннага Гомеля і эскіза планіроўкі Мінска (1944).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Зноскі
- ↑ Лангбард Иосиф Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Ikonnikov A. V. Iosif Langbard // Langbard, Iosif // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T049129
- ↑ Лангбард Иосиф Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Иосиф Григорьевич Лангбард // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- А. А. Воинов. И. Г. Лангбард. — Мн., 1976
- Лангба́рд Іосіф Рыгоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 417. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іосіф Рыгоравіч Лангбард