Іосіф Лучнік (нар. 30 лістапада 1936 у Асочніках Аўгустоўскага павета) — настаўнік, польскі дзеяч на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Саюза палякаў, з 2005 года па 2009 год старшыня прызнанага ўладамі Беларусі СПБ.

Іосіф Лучнік
Нараджэнне 30 лістапада 1936(1936-11-30)
Смерць 10 снежня 2015(2015-12-10) (79 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

У 1957 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Новай Вілейцы, пазней вучыўся на гістфаку Віленскага педінстытута (да 1964 года). Быў настаўнікам базавай школы ў Дайнаве (1957-64), пазней працаваў інспектарам сярэдняй школы ў Падбожы (1964-71). У 1971 быў прызначаны дырэктарам сярэдняй школы ў Навасёлках на Гродзеншчыне, а з 1978 года ўзначаліў сярэднюю школу ў Сапоцкіне. У 1984 стаў на чале сярэдняй школы ў Сонічах.

У пачатку 90-х гг. актыўна далучыўся да працэса польскага нацыянальнага адраджэння на Беларусі. Уступіў у Саюз палякаў, стаў намеснікам старшыні гэтай арганізацыі. У 1990-х гадах зa сваю дзейнасць быў адзначаны медалямі Юзафа Ігнацыя Крашэўскага і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.

Разам з групай прыхільнікаў не прызнаў Анжаліку Борыс кіраўніком Саюза палякаў у сакавіку 2005 года. праз пяць месяцаў быў адным з арганізатараў з’езду СПБ у Ваўкавыску, падчас якога ён быў абвешчаны старшынёй [1]. Улады Польшчы не прызналі Лучніка кіраўніком СПБ і забаранілі яму ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча.

Зараз на пенсіі. Жанаты, мае двух дачок, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў Польшчы.

Супярэчнасці

правіць

Выступае за палітыку, якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі 2006 г. распаўсюдзіў адозву да беларускіх палякаў, у якой заклікаў галасаваць за Лукашэнку . У 2006 годзе прыняў удзел у рабоце ІІІ Усебеларускага з’езда, дзе з трыбуны сказаў аб тым, як добра жывецца палякам на Беларусі[2].

У 2008 годзе накіраваў ліст прэм’еру Польшчы Дональду Туску, у якім прасіў не ўводзіць Карту паляка, бо, на думку Лучніка, яна павінна была падзяліць беларускае грамадства па нацыянальнай прыкмеце, хоць і выказаў меркаванне аб неабходнасці вяртання палякам на Беларусі польскага грамадзянства, якое мелі іх продкі.[3].

Зноскі

Бібліяграфія

правіць