Іосіф Пятровіч Сакалоўскі
Іосіф Пятровіч Сакалоўскі (18 красавіка 1912, вёска Баравіно, Бярэзінскі раён — 18 чэрвеня 1982) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
Іосіф Пятровіч Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1982 (70 гадоў) |
Альма-матар | |
Званне | маёр[1] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ 1934 года на журналісцкай, савецкай і камсамольскай рабоце, з 1939 года загадчык аддзела Бярэзінскага РК КП(б)Б. Член КПСС з 1939 года. З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце, удзельнік абароны Магілёва. У партызанах з мая 1942 года, з верасня камісар атрада, у жніўні 1943 — красавіку 1944 гадоў 120-й партызанскай брыгады, адначасова ў ліпені 1942 — красавіку 1944 сакратар Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б, у ліпені 1943 — красавіку 1944 кіраўнік Бярэзінская ваенна-аператыўнай групы, у красавіку 1943 — красавіку 1944 член Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. З 1944 года загадчык аддзела Магілёўскага абкама, 1-ы сакратар Дрыбінскага, Мсціслаўскага, Круглянскага РК КПБ, у 1958—68 гадах на журналісцкай рабоце ў Клімавічах. У 1953 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—59 гадах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.