Іосіф Самуілавіч Абраміс
Іо́сіф Самуі́лавіч Абра́міс (29 кастрычніка 1918, Мінск — 29 верасня 1984, Мінск) — беларускі савецкі дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Іосіф Самуілавіч Абраміс | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1984 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | СССР |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог |
Інструменты | валторна |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьCкончыў Беларускую кансерваторыю па класах валторны (1941) і сімфанічнага дырыжыравання (1950)[1].
У 1936-41 і 1945-48 артыст аркестра, з 1948 хормайстар, у 1951-79 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Кіраваў пастаноўкай опер і балетаў «Баль-маскарад» і «Атэла» Джузепе Вердзі (1961 і 1963), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1967), «Марынка» Рыгора Пукста (1955), «Калі ападае лісце» Юрыя Семянякі (1968), «Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага (1954), «Спартак» А. Хачатурана (1964). У 1979—1982 галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, дзе кіраваў пастаноўкай «Несцеркі» Р. Суруса (1979)[1]. З 1982 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Абрамис Иосиф Самуилович // Биографический справочник. — «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — 737 с. (руск.)
- Абраміс Іосіф Самуілавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭН., 2002. — С. 15.
- Абраміс Іосіф Самуілавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 8. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Наш незабыўны маэстра Архівавана 3 чэрвеня 2016.
- Иосиф Абрамис, заслуженный деятель искусств БССР (1980 г., Тэатральны Мінск) (с выявай)(недаступная спасылка) (руск.)
- Абрамис Иосиф Самуилович. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981
- Абраміс Іосіф Самуілавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»