Адкрыць галоўнае меню

Іосіф Станіслававіч Уншліхт

Іо́сіф (Ю́заф) Станісла́вавіч У́ншліхт (19 (31) снежня 1897, Млава(польск.) бел., Плоцкая губерня29 ліпеня 1938, палігон «Камунарка», Маскоўская вобласць) — партыйны дзеяч СДКПіЛ і УКП(б), адзін з стваральнікаў савецкіх органаў дзяржаўнай бяспекі — УЧК—ДПУ[2].

Іосіф Станіслававіч Уншліхт
Bundesarchiv Bild 102-09893, Sowjet-Kriegskommissar Unschlicht.jpg
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык, ваенны
Нараджэнне: 19 (31) снежня 1879
Смерць: 29 ліпеня 1938(1938-07-29)[1] (58 гадоў)
Пахаванне:
 
Аўтограф: Подпись Уншлихта.jpg
 
Узнагароды:
ордэн Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 19 снежня 1879 года ў Млаве (цяпер у Польшчы) у польскай мяшчанскай сям’і[3][4]. Адукацыю атрымаў на Вышэйшых тэхнічных курсах у Варшаве, электратэхнік. У 1900 годзе ўступіў у шэрагі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), якая ў 1906 увайшла ў РСДРП, бальшавік. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі шэсць разоў падвяргаўся арыштам, правёў шмат гадоў у царскіх засценках турмаў і сібірскай спасылцы.

У красавіку 1917 года — член Петраградскага савета.

У кастрычніку 1917 года — член Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта.

У 1917—1918 гадах — член калегіі Наркамата ўнутраных спраў РСФСР.

У пачатку 1918 года ваяваў з немцамі пад Псковам.

У красавіку 1918 — студзені 1919 года старшыня Цэнтральнай калегіі па справах палонных і бежанцаў.

З лютага 1919 года — наркам па ваенных справах Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦК КП Літвы і Беларусі.

У красавіку 1919 года — намеснік старшыні Савета абароны Літоўска-Беларускай ССР.

Падчас вайны з Польшчай быў членам Рэўваенсавета 16-й арміі Заходняга фронту і ўваходзіў у склад Рэвалюцыйнага Камітэта Польшчы.

З красавіка 1921 года — намеснік старшыні УЧК—ДПУ (пераемнік І. К. Ксенафонтава), па яго прапанове было створана спецыяльнае бюро па вядзенню актыўнай выведкі — дэзінфармацыі праціўніка. Кіраваў высылкай урачоў[5], прафесараў і іншых прадстаўнікоў інтэлігенцыі[6][7][8][9] (на пасадзе намесніка старшыні ГПУ яго змяніў Мянжынскі).

З жніўня 1923 года — член РВС СССР і начальнік забеспячэння РСЧА.

У 1924-1925 гадах — член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі РКП(б). З 1925 г. — кандыдат у члены ЦК УКП(б).

У лютым 1925 — чэрвені 1930 года — намеснік старшыні РВС СССР і намеснік наркама па ваенных і марскіх справах СССР. Адначасова з студзеня 1927 — старшыня "Осоавиахим" СССР.

 
Начальнік Галоўнага ўпраўлення Грамадзянскага паветранага флоту (1935)

У 1933—1935 — начальнік Галоўнага ўпраўлення Грамадзянскага паветранага флоту пры СНК СССР.

У лютым 1935 года абраны сакратаром Саюзнага Савета ЦВК СССР.

11 чэрвеня 1937 года арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да «дыверсійна-шпіёнскай сеткі польскай выведкі ў СССР», якая існавала ў выглядзе так званай «Польскай арганізацыі вайсковай»[10].

28 ліпеня 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 29 ліпеня 1938 года. Усё абвінавачванне Уншліхту было пабудавана на самаабгаворы. Аднак, будучы выкліканым на Ваенную Калегію Вярхоўнага Суда СССР, Уншліхт заявіў, што «ў арганізацыі „ПАВ“ ён ніколі не знаходзіўся і ўсе гэтыя паказанні даў выключна таму, што не мог пераносіць працяглага допыту.

Падчас допыту пракурорам Саюза ССР ён нічога не заявіў аб сваёй недатычнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі таму, што падчас гэтага допыту прысутнічала некалькі чалавек упаўнаважаных НКУС, пры якіх ён баяўся адмаўляцца ад сваіх ранейшых паказанняў, а таму і перад пракурорам Саюза пацвердзіў усе свае ранейшыя паказанні». (Справа Уншліхта, т. I, л. д. 103.) Нягледзячы на абсурднасць прад’яўленых супраць тав. Уншліхта абвінавачванняў і яго катэгарычную адмову ў судзе ад усіх паказанняў, дадзеных ім у выніку яго збіцця, Ваенная Калегія асудзіла яго да вышэйшай меры пакарання.

Па сутнасці справы, гэта быў не суд, а простае выкананне фармальнасцей. Дастаткова сказаць, што ўсе судовае разбіральніцтва па такому ў сур’ёзнай справы, як справа Уншліхта, адбывалася на працягу 20 хвілін.

У 1956 годзе быў пасмяротна рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.

Сястра — Соф’я (Зося) Станіславаўна Асінская (1882—1937), расстраляная.

Сястра — Стэфанія Станіславаўна Уншліхт (у замужжы Брун, 1888—1947), прадстаўнік кампартыі Польшчы ў ВККІ, жонка Юліяна Бруна.

Жонка — Стэфанія Арнольдаўна Уншліхт (1880—1947).[11]

УзнагародыПравіць

ПамяцьПравіць

Далёкаўсходняя краёвая школа грамадзянскіх пілотаў ім. І. С. Уншліхта "Осоавиахим" у Хабараўску, заснаваная 25 лютага 1931 года. З 1 мая 1934 года на яе базе адкрыўся Хабараўскі краёвы аэраклуб ім. Лётчыкаў-Герояў ратавання чалюскінцаў ДТСААФ Расіі, працуе да гэтага часу.

Зноскі

  1. Уншлихт Иосиф Станиславович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Уншлихт Иосиф Станиславович
  3. Уншлихт Иосиф Станиславович
  4. Осинская (Уншлихт) Софья (Зося) Станиславовна
  5. Записка И. С. Уншлихта в Политбюро ЦК РКП(б) о высылке участников Всероссийского съезда врачей
  6. Записка И. С. Уншлихта в Политбюро ЦК РКП(б) об ускорении подготовки к высылке деятелей интеллигенции
  7. Препроводительная записка И. С. Уншлихта И. В. Сталину с приложением протокола заседания Комиссии Политбюро ЦК РКП(б) и списков деятелей интеллигенции, подлежащих высылке
  8. Записка И. С. Уншлихта В. И. Ленину
  9. Постановление Политбюро ЦК РКП(б) об утверждении списков высылаемых деятелей интеллигенции
  10. Закрытое письмо о фашистско-повстанческой, шпионской, диверсионной, пораженческой и террористической деятельности польской разведки в СССР
  11. Уншлихт Стефания Арнольдовна

ЛітаратураПравіць