Іосіф Сліпы

(Пасля перасылкі з Іосіф (Сліпы))

Іосіф Сліпы (17 лютага 1892 — 7 верасня 1984, Рым, Італія) — украінскі рэлігійны дзеяч, прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 1944—1984 гг., мітрапаліт Галіцкі і архіепіскап Львоўскі з 1 лістапада 1944 г., Вярхоўны архіепіскап Львоўскі, мітрапаліт Галіцкі і епіскап Камянецкі з 23 снежня 1963 г., кардынал з 1965 г.

Іосіф Сліпы
Герб
кардынал
з 22 лютага 1965
каталіцкі архібіскуп
з 1 лістапада 1944
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Archeparchy of Lviv[d]
Папярэднік Андрэй
Пераемнік Міраслаў Іван Любачыўскі
тытулярны архібіскуп
з 25 лістапада 1939
Дыяцэзія Serrae[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 17 лютага 1892(1892-02-17)[1][2][…]
Смерць 7 верасня 1984(1984-09-07)[1][2][…] (92 гады)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Іосіф Сліпы нарадзіўся 17 лютага 1892 г. у сяле Заздысць Церабаўлянскага павета, калі Галічына ўваходзіла ў склад Аўстра-Венрыі, у шматдзетнай сям’і. Бацька — Іван Кабярніцкі-Сліпы, маці — Анастасія Дзічкоўская. Дзед меў вясковую мянушку «Сліпий» (Сляпы): паводле падання, яна паходзіла ад аднаго з продкаў, якога ў 1709 г. маскавіты асляпілі за тое, што ён ваяваў пад Палтавай супраць цара Пятра І на баку гетмана Івана Мазепы і шведскага караля Карла XII. Продкі Іосіфа Сліпога гандлявалі розным таварам, у прыватнасці, на рынку ў Бучачы, дзе іх, нягледзячы на гэта, ніхто не ведаў.

У 1898—1901 гг. ён вучыўся ў пачатковай вясковай школе. З другога класа вывучаў польскую і нямецкую мовы. У 1911 г. выдатна скончыў Цярнопальскую ўкраінскую гімназію. У час візітацыі Цярнопальшчыны мітрапаліт Андрэй наведаў гімназію, дзе ўпершыню ўбачыў юнака ў царкоўным хоры гімназіі. Ён запомніўся мітрапаліту высокім ростам (пад 2 метра), магутным, прыгожым басам. Фактычна, мітрапаліт узяў яго пад сваю апеку.

Потым ён паступіў у Львоўскую духоўную семінарыю ў 1911 г., дзе, сустрэўшыся з мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, папрасіў рады: ці мо жаданне пачаць універсітэцкія студыі можа быць перашкодай да святарства? Уладыка развейвае ягоныя сумневы, адказаўшы, што можна вельмі добра карыстацца навукай і навучаннем падчас службы Богу і гэта зусім не ў кантрасце з таямніцай святарства. Як адзначае біёграф Іосіфа Сліпога біскуп Іван Хама, мітрапаліт Андрэй, убачыўшы прыродныя таленты Іосіфа, пасылае яго вучыцца ў Інсбрук, у Аўстрыю, у багаслоўскую калегію «Канізіянум».

Пасля вяртання са зняволення ў Расіі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі 30 верасня 1917 г. у сценах Уніўскай лаўры высвячае Іосіфа Сліпога на святара. У 1918 г. у Інсбруку Іосіф Сліпы абараняе доктарскую працу на тэму «Паняцце аб вечным жыцці ў евалгеллі св. Яна»; у 1921 г. — хабілітацыйную працу «Вучэнне візантыйскага патрыярха Фоція аб Святой Тройцы».

Пасля нядоўгай душпастырскай працы з 1922 г. ён становіцца прафесарам дагматыкі Львоўскай грэка-каталіцкай духоўнай семінарыі, з 1926 г. — яе рэктарам. Арганізатар багаслоўскага навуковага таварыства, з 1926 г. — яго нязменны старшыня: напісаў для яго статут, згуртаваў вакол сябе навукоўцаў. З 1923 г. — заснавальнік, рэдактар квартальніка «Багаслоўе». Перабудоўваў у 1929 г. па даручэнні мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага семінарыю. 14 красавіка 1929 г. стаў рэктарам Львоўскай багаслоўскай акадэміі, урачыстая інаўгурацыя адбылася 6 кастрычніка 1929 г.

З 1926 г. — член кураторыі ўкраінскага нацыянальнага музея ў Львове, з 1931 г. — намеснік старшыні ўкраінскага каталіцкага саюза. За навуковыя заслугі, актыўнасць у развіцці культурна-нацыянальнай і рэлігійнага жыцця ў 1930 г. ён абраны правадзейным членам Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі. Вандраваў па Заходняй Еўропе, да Святой Зямлі, прымаў актыўны ўдзел ва ўніяцкіх кангрэсах у Веляградзе (Чэхія), Празе, Пінску, у 1936 г. арганізаваў уніяцкі з’езд у Львове.

Падчас першай савецкай акупацыі Заходняй Украіны (з 22 снежня 1939 г.) мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі, са згоды Папы Пія XII, высвяціў таемна Іосіфа Сліпога на епіскапа з правам пераемніка. 30 чэрвеня 1941 г. І. Сліпы падтрымаў Акт аднаўлення Украінскай дзяржавы. Пасля смерці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага 1 лістапада 1944 г. прыняў кіраўніцтва Галіцкай мітраполіяй.

Разам з іншымі епіскапамі 11 красавіка 1945 г. быў зняволены савецкай уладай; асуджаны на 8 гадоў катаржных работ. Адкідваючы пастаянныя савецкія прапановы пераходу ў праваслаўе (у прыватнасці пасаду мітрапаліта Кіеўскага РПЦ), далей быў асуджаны ў 1953, 1957 і 1962 гг. Адбыў агулам 18 гадоў ссылкі ў лагерах Сібіры і Мардовіі. У зняволенні доўга хварэў, неаднаразова быў на мяжы паміж жыццём і смерцю. У час аднаго з прыступаў быў выратаваны былым капеланам літоўскіх антысавецкіх паўстанцаў («лясных братоў»). Іосіф Сліпы пазней называў гады свайго зняволення страчанымі. Ён быў засмучаны тым, што найбольш прадукцыйны перыяд жыцця прайшоў у атачэнні злачынцаў, следчых, наглядчыкаў. Некалькі разоў яму ламалі рукі і ногі, ён меў шэраг хвароб, абмарожаныя канечнасці.

У выніку шматлікіх мер уплывовых асоб з усяго свету, па хадайніцтве Папы Яна XXIII мітрапаліта Іосіфа Сліпога вызвалілі з-за кратаў. 9 лютага 1963 года ён прыбыў у Рым і пасяліўся ў Ватыкане. 11 кастрычніка на Сусветным саборы Каталіцкай Царквы ў Ватыкане прапанаваў стварыць патрыярхат для ўкраінскай каталіцкай царквы.

Апостальская Сталіца 23 снежня 1963 г. прызнала, што Галіцкі мітрапаліт мае статус Вярхоўнага архіепіскапа і называла І. Сліпога членам Усходняй кангрэгацыі. 25 студзеня 1965 г. Папа Павел VI зрабіў яго кардыналам. З вясны 1975 г. І. Сліпы карыстаўся тытулам патрыярха, але Рым яго не прызнаў. Падчас сустрэчы Іосіфа Сліпога на аўдыенцыі Папа Ян Павел II, праявіўшы вялікую павагу, сам устаў і падышоў яго прывітаць, насуперак пратаколу. Кіраўнікі СССР, пачынаючы ад Мікіты Хрушчова, катэгарычна забаранялі Іосіфу Сліпому вяртацца ва Украіну (але той ад савецкага пашпарта не адмовіўся).

У Рыме пры яго спрыянні быў пабудаваны сабор святой Сафіі (асвечаны ў 1969 г.). Ён выкупіў і аднавіў парафіяльны храм Жыровіцкай іконы Маці Божай для ўкраінцаў-каталікоў, пры якім заснаваў музей. Арганізаваў Украінскі каталіцкі ўніверсітэт св. Клімента (з 1963 г.), навукова-выдавецкую працу пры ім. Актывізаваў працу ўкраінскага багаслоўскага навуковага таварыства (адноўлена ў выгнанні ў 1960 г.) і аднавіў выданне «Багаслоўя» (з 1963 г.).

Зноскі

  1. а б Josyf Slipy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Josyf Slipyj // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. http://web.archive.org/web/20190427150558/http://sobor-svyura.lviv.ua/krypta/