Іосіф (Сямашка)
Іосіф Сяма́шка (25 снежня 1798 (5 студзеня 1799), с. Паўлаўка Ліпавецкага пав. Кіеўскай губ., цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 23 лістапада (5 снежня) 1868) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі.
Іосіф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Žyrovyci (Ukrainian)[d] | ||||||
Папярэднік | Іасафат Булгак | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | праваслаўны святар, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
7 студзеня 1799 |
||||||
Смерць |
5 снежня 1868 (69 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара. Скончыў вышэйшую вучэбную ўстанову для уніятаў — Галоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце са ступенню магістра багаслоўя (1820).
Кафедральны прапаведнік і прафесар багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў святара (1821). У 1822 годзе протаіерэй, член 2-га (уніяцкага) дэпартамента рымска-каталіцкай калегіі (Санкт-Пецярбург). 3 1823 г. канонік, з 1825 — прэлат-схаласт Луцкага уніяцкага кафедральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу.
У 1827 годзе Іосіф Сямашка падаў расійскаму імператару запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя. Запіска была ўхвалена Мікалаем I і стала праграмай далейшых дзеянняў. 3 1829 г. вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 годзе створана асобная Грэка-уніяцкая калегія). 3 1833 г. прызначаны Літоўскім епархіяльным грэка–каталіцкім епіскапам. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвядзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку, вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царкоўнаславянскай мове і інш., узгадняў арганізацыйныя пытанні з дзяржаўнымі ўладамі. У верасні 1836 г. звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапаліта Серафіма з прашэннем аб далучэнні да праваслаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкага царкоўнага сабора (1839).
3 1840 года праваслаўны архіепіскап Літоўскі і Віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 г. пераехаў з Пецярбурга ў сваю епархію, спачатку ў Жыровічы, потым у Вільню (1845), садзейнічаў пераводу з Жыровіч у Вільню Літоўскай духоўнай семінарыі. 3 красавіка 1847 г. член Свяцейшага Сінода.
У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, збіраў дакументы, пісаў мемуары.
Бібліяграфія
правіць- Записки Иосифа митрополита Литовского, изданные Императорскою Академиею Наук по завещанию автора : В 3 частях / Митрополит Иосиф (Семашко). — Санкт-Петербург : Типография Императорской Академии наук, 1883. — Т. 1. — 745 с.: 1 л. портр.; Т. 2. — 786 с.: 1 л. портр.; Т. 3. — 1042 с.: 1 л. портр.
Зноскі
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
Літаратура
правіць- Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского и воссоединение западнорусских униатов с православной церковью в 1839 г. 2 изд. Вильна, 1897.
- Кірэеў В. Р. Сяма́шка Іосіф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 342—343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Віктар Кірэеў В. Р. Сяма́шка Іосіф // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Протаіерэй Сергій Гардун: Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) уз’яднаў дзве раздзеленыя часткі беларускага народа —уніятаў іт праваслдаўных — у адно цэлане // Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы
- Партрэт. Іосіф Сямашка // Годзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі