Іосіф (сын Якава)
Іосіф (іўр.: יוֹסֵף) — адзін з персанажаў біблейскай кнігі «Быццё», першы і любімы сын патрыярха Якава ад Рахілі, якога зненавідзелі ўсе яго браты і прадалі яго ў рабства купцам з каравану, які праходзіў побач іх жытла.
Іосіф быў перапрададзены ў Егіпце царадворцу фараона. Іосіф дасягнуў досыць высокага становішча пры двары фараона, стаў фактычна кіраваць эканамічным жыццём Егіпта. Калі ганімыя голадам прыбылі ў Егіпет за хлебам яго браты, ён прапанаваў ім і ўсяму роду Якава перасяліцца на жыхарства ў Егіпет і выклапатаў у фараона для іх правіндыю Гесем, дзе яны і пасяліліся. Паводле Бібліі, пражыўшы 110 год, ён завяшчаў братам, каб па выхаду з Егіпта яны перанеслі яго прах на радзіму і пахавалі яго там разам з бацькам. Гэты біблейскі сюжэт пра Іосіфа пазней шырока распрацоўваўся ў сусветнай літаратуры і мастацтве эпохі сярэдявечча, Адраджэння і Новага часу (напрыклад, вядомая тэтралогія Т. Мана «Іосіф і яго браты»).[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 161.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 161. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іосіф (сын Якава)
- Артыкул «Іосіф» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Іосіф Цудоўны ў выяўленчым мастацтве