Іпаліт Гіляравіч Гараўскі
Іпаліт Гіляравіч Гараўскі (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1828, Астроўкі, Мінская губерня — не раней за 1864) — пейзажыст, брат Апалінарыя Гараўскага і Гілярыя Гараўскага[1].
Іпаліт Гіляравіч Гараўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1828 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1864 |
Грамадзянства | |
Бацька | Гілярый Францавіч Гараўскі[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Сакрат Вараб’ёў[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Паходжанне і сям’я правіць
Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх гербам «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гіляры Гараўскі валодалі каля 200 га спадчыннага маёнтка, які дастаўся яму ад бацькі — Францішка Гараўскага[2].
У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828 ― пасля 1864)[1], Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875).[3] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[4].
Нарадзіўся ў ваколіцы Астроўкі, хоць раней лічылася, што ва Уборках. У першай метрыцы хросту адной вадой, які адбыўся 1 (13) ліпеня напісана, што нарадзіўся ён 25 чэрвеня (7 ліпеня). Хрост вадой правёў уніяцкі святар з Брадца. Калі ж 8 (18) жніўня дапаўнялі хрост святым алеем, то ў метрыцы напісалі , што нарадзіўся ён 1 (13) ліпеня[5].
Адукацыя правіць
Магчыма, навучаўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе[6].
Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Мінскай гімназіі ў Машчынскага ў 1840—1847 гадах[7]. Вольнапрыходны вучань Акадэміі мастацтваў у 1855—1864 гадах у С. М. Вараб’ёва[1]. У 1864 годзе атрымаў званне класнага мастака[7].
Прафесійная дзейнасць правіць
Жыў у Мінску (у сярэдзіне 1860-х), дзе некалькі год працаваў настаўнікам малявання дзяцей генерала Дружыніна[8], потым некаторы час жыў у Санкт-Пецярбургу, дзе разам з братам Апалінарыем дапамагаў П. М. Траццякову ў яго калекцыянерскай і збіральніцкай дзейнасці[9][10].
Пазней пераехаў у Кіеў, дзе жыў у 1860-1870-х гадах[11].
Творчасць правіць
Твораў аўтарства Іпаліта Гараўскага захавалася нямнога, магчыма, прычынай гэтаму была яго занятасць выкладчыцкай работай, якой майстар займаўся ў Мінску пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў[12]. Па манеры выканання работы І. Гараўскага блізкія да твораў яго брата Апалінарыя[12]. Найбольш цікавымі лічацца кампазіцыі «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[1] і «Від у ваколіцах Бабруйска» (1858). У кожным з іх І. Гараўскі выступае не толькі як тэхнічна падрыхтаваны жывапісец, дэманструючы выдатнае валоданне прыёмамі пабудовы выразнай выявы, але і як прыхільнік, у большай ступені, чым брат, рамантычнай вобразнасці[12].
Некаторыя творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, палатно «Ля крыжа. Смерць паўстанца». У Рускім музеі захоўваецца карціна «На берагах ракі Бярэзіны».
З іншых твораў можна згадаць «Від паблізу Бабруйска (Від у ваколіцах Бабруйска)», «Від Грэйдэна ў Ліфляндыі»[13].
Узнагароды і званні правіць
Узнагароджаны сярэбранымі медалямі: у 1857 г. 2 годнасці і ў 1858 г. 1 годнасці за карціну «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[14]. У 1864 г. дадзена званне класнага мастака 3 ступені жывапісу пейзажнага[15].
Крыніцы правіць
- ↑ а б в г БС. Т. 5 1982, с. 159.
- ↑ РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
- ↑ Юркевіч 2023.
- ↑ Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
- ↑ Юркевіч, Зміцер. Гараўскія і Шэмешы . Культура і мастацтва. Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Горавские, братья-художники Архівавана 9 верасня 2016. (англ.)
- ↑ а б Ю. С. Литвинчук. Восстание 1863—1864 гг. в работах художников XIX в. Архівавана 15 жніўня 2021. (руск.)
- ↑ Н. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Глава V. Женитьба (руск.)
- ↑ Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX—начала XX в. Минск: Вышэйшая школа, 1974. 332, [2], [8] л. цв. ил. С. 180
- ↑ На берегах Березины. 1857 (руск.)
- ↑ а б в Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ Праўда бруднай лужыны
- ↑ Искусство Белоруссии
- ↑ Горавский Ипполит Гиляриевич Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура правіць
- Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.
- Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Бел. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51
- Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в./ Под ред. А. И. Мальдиса. Минск, 1974. С. 177, 179, 180. Про Ипполита Горавского и репродукция его картины «На берегах Березины»
- Ипполит Гиляриевич Горавский// Республика Беларусь: Энцикл.: в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 124
- Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89
- Гараўскі І. Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.
- Гараўскі І. Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С.42- 43
- Гараўскі І. Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100
- Гараўскі І. Г. // Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии ХІХ — нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 — 180.
- Горавские // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- Зміцер Юркевіч Гараўскія і Шэмешы // Культура : газета. — 2023. — 17 чэрвеня — № 24.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іпаліт Гіляравіч Гараўскі
- «Корабль золотой в поле красном» (руск.)