Іпаме́я[3] (Ipomoea) — род кветкавых раслін сямейства бярозкавых.

Іпамея

Іпамея пурпуровая (Ipomoea purpurea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ipomoea L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30758
NCBI  4119
EOL  38452
GRIN  g:6064
IPNI  325789-2

Батанічнае апісанне Правіць

Адна- і шматгадовыя, павойныя ці сцелістыя травы і кусты. Карэнішча клубнепадобна патоўшчанае. Парасткі некаторых відаў дасягаюць даўжыні да 18 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта апушанае валаскамі, якія надаюць яму шаўкавісты бляск. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія Правіць

Адрозніваецца каля 500 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. Культывуецца, найбольш каштоўны від — батат. На Беларусі вырошчваюць іпамею пурпуровую (Ipomoea purpurea) як дэкаратыўную расліну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура Правіць

  • Іпамея // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.