Іпацьеўскі летапіс
Іпа́цьеўскі летапіс — адзін з найстаражытнейшых усходнеславянскіх летапісных збораў. Найважнейшая з дакументальных крыніц па гісторыі Русі ў спісе 1420-х гг. Добра вядомы ў Вялікім Княствам Літоўскім, быў выкарыстаны аўтарамі Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Хронікі Быхаўца. Таксама вядомыя іншыя спісы збору. Ёсць меркаванні, што гэта адзіны помнік пісьменнасці, у якім захаваліся ўрыўкі страчанага Полацкага летапісу.
Збор складаецца з трох частак:
Іпацьеўскі летапіс змяшчае трэцюю вядомую рэдакцыю «Аповесці мінулых часоў», якая была падрыхтавана ў 1118 годзе па загадзе князя Мсціслава Уладзіміравіча[1], апісвае перыяд да 1117;
- Кіеўскі летапіс, апісвае перыяд 1118—1199;
- Галіцка-Валынскі летапіс, апісвае перыяд 1201—1292.
Летапіс атрымаў сваю назву ад месца знаходжання — Іпацьеўскі манастыр пад Кастрамой. Іпацьеўскі летапіс знайшоў расійскі гісторык М. М. Карамзін.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1.
Спасылкі
правіць- «Поўны збор рускіх летапісаў. Том 2», pdf, 4,5 Mb
- Летапіс Іпацьцеўскі (недаступная спасылка) Архівавана 5 мая 2009.