Ірана-саудаўскія адносіны

Ірана-саудаўскія адносіны — міжнародныя адносіны (двухбаковыя кантакты) паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і Каралеўствам Саудаўская Аравія. Адносіны, асабліва пасля Ісламскай рэвалюцыі ў Іране (1979), развіваліся вельмі цяжка, так як Эр-Рыяд абвінавачваў Тэгеран у падтрымцы шыіцкай апазіцыі, а Іран у адказ папракаў Саудаўскую Аравію ў парушэнні правоў шыіцкай меншасці. Таксама меліся праблемы з хаджам іранскіх паломнікаў у Меку і Медыну. Двухбаковыя адносіны двойчы (у 1988 і ў 2016 гадах) разрываліся па ініцыятыве Саудаўскай Аравіі.

Ірана-саудаўскія адносіны
Іран і Саудаўская Аравія
Іран
Іран
Саудаўская Аравія
Саудаўская Аравія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

1970-я і 1980-я правіць

Адносіны дзвюх краін у перыяд праўлення шаха развіваліся безканфліктна. Ісламская рэвалюцыя прывяла да ўлады ў Іране радыкальнае шыіцкае духавенства. У Эр-Рыядзе гэта было сустрэта з трывогай, так як шыіты складаюць там значную частку насельніцтва (у тым ліку нафтаноснага ўзбярэжжа), але не валодаюць усімі правамі як суніцкая большасць. Ісламская рэвалюцыя выклікала ў саудаўскіх шыітаў натхненне. Ужо ў снежні 1979 года ў Саудаўскай Аравіі прайшлі дэманстрацыі шыітаў з патрабаваннямі спыніць экспарт нафты ў ЗША, спыніць дыскрымінацыю шыітаў, а таксама падтрымаць ісламскую рэвалюцыю[1]. У наступным годзе ў Саудаўскай Аравіі прайшло каля 60 праіранскіх пратэстаў, хоць пацвердзіць удзел у іх афіцыйнага Тэгерана не ўдалося[2].

Двухбаковыя адносіны абвастрыліся яшчэ больш у сувязі са спрэчкай вакол агульных святых месцаў сунітаў і шыітаў, размешчаных у Саудаўскай Аравіі — Мекі і Медыны. У 1983 годзе міністр Ірана Махамед Хатамі заявіў, што яны належаць усім мусульманам і што хадж — найлепшая платформа для дыялогу[3]. Тым не менш спрэчка вакол святых месцаў стаў каменем перапоны. 31 ліпеня 1987 года падчас пілігрымкі адбыліся сутыкненні з паліцыяй, падчас якіх загінулі 402 чалавекі, пераважная большасць з іх (375 чалавек) былі іранскімі паломнікамі[4]. Саудаўская Аравія і большасць арабскіх краін усклалі адказнасць за здарэнне на Іран. У адказ Тэгеран ва ўсім абвінаваціў саудаўскія ўлады. У сакавіку 1988 года канфлікт вакол хаджу атрымаў працяг — Саудаўская Аравія сумесна з АІС вызначыла квоту на штогадовую колькасць паломнікаў з Ірана — 55 тыс. чалавек[4]. Іран жа запатрабаваў квоту ў 150 тыс. пілігрымаў. У красавіку 1988 года Саудаўская Аравія разарвала адносіны з Іранам, а Тэгеран прыняў рашэнне байкатаваць хадж.

1990-я і 2000-я правіць

У 1990-я—2000-я гады адносіны прыкметна палепшыліся. У сакавіку 1991 года дыпламатычныя сувязі былі адноўлены, а Іран атрымаў квоту на 105 тыс. чалавек для ўдзелу у хаджы[4]. Міністр замежных спраў Ірана і прэзідэнт Ірана ў 1991 і 1998 гадах наведалі Саудаўскую Аравію, а саудаўская дэлегацыя прыняла ўдзел у сесіі АІС у Тэгеране ў 1997 годзе[5]. Хоць падазрэнні Эр-Рыяда, што Тэгеран падтрымліваў шыіцкую апазіцыю захаваліся, але 1990-я і пачатак 2000-х гадоў сталі часам паляпшэння становішча шыітаў у Саудаўскай Аравіі.

У 1993 годзе, неўзабаве пасля аднаўлення двухбаковых адносін, тры шыіты былі ўключаны ў склад Меджліса аш-Шуры[6]. У 2005 годзе ў Саудаўскай Аравіі былі прыняты меры па паляпшэнню становішча шыітаў: зняты многія абмежаванні для правядзення цырымоній у шыіцкія памятныя даты (напрыклад, на Ашуру), на муніцыпальных выбарах былі абраны дэпутатамі некалькі шыітаў (у Эль-Катыфе яны атрымалі ўсе 6 дэпутацкіх месцаў, а ў Эль-Ахсаа 5 мандатаў з 6)[6].

2010-я і 2020-я правіць

Сітуацыя змянілася з пачаткам Арабскай вясны, калі ў сакавіку і лістападзе 2011 года шыіты Саудаўскай Аравіі правялі мітынгі, жорстка разагнаныя ўладамі[6]. У 2012 годзе ў Саудаўскай Аравіі быў затрыманы шыіцкі прапаведнік Німр аль-Німр. У студзені 2016 года ён і 46 яго прыхільнікаў былі пакараны смерцю[7], што выклікала новае абвастрэнне ірана-саудаўскіх адносін. Духоўны лідар Ірана Алі Хаменеі асудзіў інцыдэнт[7]. Натоўп мясцовых жыхароў у ноч на 3 студзеня таго ж года разграміў саудаўскую дыпмісію ў Тэгеране[8], а ў горадзе Мешхед было атакавана саудаўскае консульства[9]. У адказ Саудаўская Аравія разарвала адносіны з Іранам, абвінаваціўшы яго ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы[9].

10 сакавіка 2023 года, па выніках перамоў у Пекіне, краіны падпісалі пагадненне аб аднаўленні дыпламатычных адносін і адкрыцці пасольстваў на працягу двух месяцаў[10].

Зноскі правіць

  1. Чернова А. Ф. Влияние исламской революции на монархические режимы в Персидском заливе // Известия Российского государственного педагогического университета им. А. И. Герцена. — 2013. — № 161. — С. 25
  2. Чернова А. Ф. Влияние исламской революции на монархические режимы в Персидском заливе // Известия Российского государственного педагогического университета им. А. И. Герцена. — 2013. — № 161. — С. 26
  3. Чернова А. Ф. Влияние исламской революции на монархические режимы в Персидском заливе // Известия Российского государственного педагогического университета им. А. И. Герцена. — 2013. — № 161. — С. 28
  4. а б в Чернова А. Ф. Влияние исламской революции на монархические режимы в Персидском заливе // Известия Российского государственного педагогического университета им. А. И. Герцена. — 2013. — № 161. — С. 29
  5. Кузьмин А. А. О влиянии шиитско-суннитских противоречий на ближневосточную ситуацию // Вестник МГИМО Университета. — 2014. — № 3. — С. 148
  6. а б в Федоченко А. В. Межконфессиональные противоречия в Саудовской Аравии: «шиитский вопрос» // Вестник МГИМО Университета. — 2013. — № 2 (29). — С. 109
  7. а б Саудовцы казнили шиитского шейха и еще 46 человек: Политика: Мир: Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2016.
  8. В Тегеране митингующие разгромили и подожгли здание саудовского посольства // НТВ.Ru. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016.
  9. а б Саудовская Аравия разорвала дипотношения с Ираном: Политика: Мир: Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2016.
  10. Иран и Саудовская Аравия договорились возобновить отношения

Спасылкі правіць