Іраіда Восіпаўна Царук
Іраіда Восіпаўна Царук (у дзявоцтве Прытыцкая; 28 студзеня 1928, в. Гаркавічы, Беластоцкае ваяводства — 19 чэрвеня 2019) — беларуская гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.
Іраіда Восіпаўна Царук | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 2019 (91 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, вучоная |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 28 студзеня 1928 года ў вёсцы Гаркавічы (Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і з 6 дзяцей (адзін з братоў — палітык Сяргей Прытыцкі). У кастрычніку 1939 года выехала ў Беласток да брата Сяргея, які ў той час быў намеснікам старшыні Беластоцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзе вучылася да ліпеня 1941 года. З нападам Германіі на СССР эвакуявался ў Саратаўскую вобласць РСФСР, дзе змешчаная ў дзіцячы дом. Па заканчэнні вайны пераехала да Сяргея Прытыцкага ў Маскву, дзе скончыла рамеснае вучылішча па спецыяльнасці токара-фрэзероўшчыка[1]. У 1948 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1953 годзе. Ва ўніверсітэце пазнаёмілася з будучым мужам, Аляксандрам Царуком, таксама студэнтам гістарычнага факультэта. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 годзе.
З 1957 года па 1963 год працавала ў Мінскім гарадскім камітэце і абласным камітэце Камуністычнай партыі. У кастрычніку 1963 года пераведзена на працу ў БДУ, на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1976 годзе абараніла доктарскую дысертацыю, у 1978 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі прысвечаны даследаванням гісторыі і культуры Заходняй Беларусі.
У 1973 годзе выбрана на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, якую займала да верасня 1986 года. У 1983 годзе узначаліла кафедру гісторыі БССР, была выбрана прафесарам гэтай жа кафедры, дзе працавала да снежня 1991 года, да выхаду на пенсію[2]. Памерла 19 чэрвеня 2019 года.
Навуковая дзейнасць правіць
Даследавала пытанні палітычнай гісторыі XX ст., нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, разгортвання нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд[3].
Зноскі
- ↑ Іраіда Царук гадуе праўнукаў і піша ўспаміны . Новы Час (10 сакавіка 2013). Праверана 18-3-2021.
- ↑ ЦАРУК ІРАІДА ОСІПАЎНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2021.
- ↑ Памяці вучонага. Іраіда Осіпаўна Царук // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. — 2019. — № 3. — С. 155—156. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020.
Літаратура правіць
- Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта : 1921—2001. — Мн., 2001.
Спасылкі правіць
- Царук (дзявочае Прытыцкая) Іраіда Восіпаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Царук Іраіда Восіпаўна Архівавана 21 верасня 2022. // Гістарычны факультэт БДУ