Ірвін Роўз (англ.: Irwin A. Rose; 16 ліпеня 1926, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 2 чэрвеня 2015, Дырфілд, Масачусетс[3], ЗША) — амерыканскі біёлаг і біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.

Ірвін Роўз
англ.: Irwin A. Rose
Дата нараджэння 16 ліпеня 1926(1926-07-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2015(2015-06-02)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1979)[4].

Біяграфія і навуковая праца правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ўкладчыкаў паркетных падлог Хэры Ройзе (родам з-пад Адэсы) і яго жонкі Элы Грынвальд, дачкі імігрантаў з Венгрыі. Да 13 гадоў вучыўся ў Бруклінскай сярэдняй школе № 134 і наведваў нядзельную яўрэйскую школу, а з 1939 года разам з сям’ёй перабраўся ў Спакан[5].

Вучыўся ва Універсітэце штата Вашынгтон, які скончыў у 1948 (з перапынкам на службу ў арміі ў час Другой сусветнай вайны). У 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю.

Роўз быў кіраўніком групы навукоўцаў у Анкалагічным цэнтры ў Фокс Чэйзе (Філадэльфія), якая адкрыла ролю убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. За гэта адкрыццё ў 2004 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Ааронам Чэхановерам і Аўрамам Гершко.

Ганаровы прафесар у медыцынскім каледжы Універсітэта Каліфорніі ў Ірвіне.

Сям’я правіць

Жонка (з 1955) — біяхімік Зельда Будэнстайн Роўз (Zelda Budenstein Rose, PhD), меў чацвёра дзяцей[6].

Асноўныя публікацыі правіць

  • Hershko, A., Ciechanover, A., and Rose, I.A. (1979) «Resolution of the ATP-dependent proteolytic system from reticulocytes: A component that interacts with ATP». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 76, pp. 3107-3110.
  • Hershko, A., Ciechanover, A., Heller, H., Haas, A.L., and Rose I.A. (1980) «Proposed role of ATP in protein breakdown: Conjugation of proteins with multiple chains of the polypeptide of ATP-dependent proteolysis». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, pp. 1783—1786.

Зноскі

  1. а б Irwin Rose // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Irwin A. Rose // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. В США умер лауреат Нобелевской премии по химии Ирвин Роуз // Наука: Наука и техника: Lenta.ru, 3 июня 2015
  4. Irwin A. Rose (англ.)
  5. Автобиография Ирвина Роуза на сайте Нобелевского комитета
  6. Florida Atlantic University Libraries. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2011. Праверана 21 чэрвеня 2012.

Спасылкі правіць