Ірвін Шоу (англ.: Irwin Shaw, сапр. Ірвін Гілберт Шамфараў; 27 лютага 1913, Нью-Ёрк, ЗША — 16 мая 1984) — амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст.

Ірвін Шоу
Irwin Shaw
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ірвін Гілберт Шамфараф
Дата нараджэння 27 лютага 1913(1913-02-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1984(1984-05-16)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства ЗША
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, сцэнарыст, раманіст, пісьменнік, кінапрадзюсар
Гады творчасці 19481982
Мова твораў англійская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Бруклінскі каледж (1934). Пачаў пісаць сцэнарыі для радыё ў 21 год. Пасля займаўся напісаннем кінасцэнарыяў, і нарэшце ў 1949 г. выйшаў яго першы раман — «Маладыя львы» (The Young Lions), заснаваны на ўласным досведзе часоў Другой сусветнай вайны. Раман меў вялікі поспех і пазней быў экранізаваны (у 1958). Пасля выдання другога рамана, які апісваў уздым макартызму ў ЗША, І. Шоу абвінавацілі ў прыналежнасці да камуністаў, а яго імя трапіла ў чорны спіс Галівуду. У 1951 І. Шоу з'ехаў у Еўропу, дзе пражыў да смерці. У Еўропе былі напісаныя не менш паспяховыя кнігі: «Люсі Краўн» (Lucy Crown, 1956), «Два тыдні ў другім горадзе» (Two Weeks in Another Town, 1960), «Багач, бядняк» (Rich Man, Poor Man; 1970).

Творчасць правіць

У ранніх творах звяртаецца да тэмы фашызму, Другой сусветнай вайны, у пазнейшых — пасляваеннай амерыканскай і заходнееўрапейскай рэчаіснасці. Звяртаўся да праблем «амерыканскай мары» і «амерыканскай трагедыі», сям'і і грамадства, самасцвярджэння асобы і яе індывідуальнай адказнасці, лёсу мастацтва ва ўмовах камерцыялізацыі культуры.

Аўтар п'ес «Пахавайце мёртвых» (1936), «Простыя людзі» (1939), «Забойца» (1944), раманаў «Маладыя львы» (1948), «Трывожная атмасфера» (1950), «Вечар у Візантыі» (1973), «Хлеб па водах» (1981), «Успамін страты» (1982), дылогіі «Багач, бядняк» (1970) і «Жабрак, злодзей» (1977), кніг апавяданняў, публіцыстыкі, кінасцэнарыяў і інш. Яго творы адметныя займальнасцю інтрыгі, напружанасцю сюжэта, псіхалагізмам, дакладнасцю рэалій.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Двойчы лаўрэат прэміі О. Генры, якая ўручаецца за апавяданні.

Зноскі

  1. а б Irwin Shaw // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Irwin Shaw // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Petillo F. Transport Group to Present Revival of Shaw's 'Bury the Dead' Starting 10/31 — 2008. Праверана 22 лютага 2022.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

  • Лявонава Е. Шоу // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Спасылкі правіць