Іркуцк
горад у Расіі
Горад
![]()
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іркуцк (руск.: Иркутск) — горад (з 1686) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Іркуцкай вобласці. Насельніцтва 575,9 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1661 годзе. У горадзе пражывае шмат беларусаў, дзейнічае Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
Буйнейшы навуковы, прамысловы і культурны цэнтр Усходняй Сібіры, на берагах Ангары пры ўпадзенні ў яе Іркута (адсюль назва горада), за 66 км на захад ад Байкала.
ТранспартПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Аляксей Федчанка (1844—1873) — рускі вучоны-натураліст, падарожнік, даследчык Сярэдняй Азіі
- Інакенцій Якаўкін (1881—1949) — расійскі гісторык права, бібліятэказнавец, бібліёграф
- Аляксандр Шэманскі (1900—1976) — артыст оперы (тэнар) і драматычны акцёр
- Барыс Райскі (1915—1993) — беларускі дырыжор, заслужаны артыст Беларускай ССР
- Любоў Усава (нар. 1921) — савецкі беларускі архітэктар
- Леанід Барадзін (1938—2011) — рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч
- Рудольф Нурыеў (1938—1993) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар
- Міхаіл Ільіч Ром — савецкі кінарэжысёр
- Сяргей Саладоўнікаў (нар. 1958) — савецкі і беларускі футбаліст, а потым трэнер
- Аляксей Негадайла (нар. 1989) — расійскі бабслеіст
- Любоў Абрамаўна Нардштэйн (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2