Ірландская Вікіпедыя

Ірландская Вікіпедыя (ірл.: Vicipéid na Gaeilge) — раздзел Вікіпедыі на ірландскай мове.

Favicon Вікіпедыі Ірландская Вікіпедыя
Vicipéid na Gaeilge
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL ga.wikipedia.org(ірл.) 
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Ірландская мова
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Пачатак працы кастрычнік 2003
Колькасць артыкулаў 56 720
Колькасць выяў 1 117
Колькасць старонак 94 817
Колькасць правак 1 043 351
Зарэгістраваных удзельнікаў 51 989
Актыўных удзельнікаў 77
Адміністратараў 6
Глыбіня 5
Commons-logo.svg Ірландская Вікіпедыя на Вікісховішчы

Створаны ў кастрычніку 2003 года. Першы артыкул напісаны ў студзені 2004 года. Заснавальнікам падзелу быў Габрыэль Бічэм (Gabriel Beecham). У верасні 2005 года было напісана больш за 1600 артыкулаў, і налічвалася 173 ўдзельнікі (як сталых, так і непастаянных), якія маюць ўклад у напісанні артыкулаў. Да сакавіка 2007 года каля 20 актыўных удзельнікаў, а колькасць артыкулаў перавысіла 7000. Па стане на люты 2010 года ў ірландскім раздзеле было больш за 10 тысяч артыкулаў і па гэтым параметры ён знаходзіўся на 92-й пазіцыі сярод усіх раздзелаў.