Ірландская рэспубліканская армія

Ірландская рэспубліканская армія, ІРА (ірл.: Óglaigh na hÉireann, англ.: Irish Republican Army) — ірландская сепаратысцкая арганізацыя, мэтай якой з’яўляецца дасягненне незалежнасці Паўночнай Ірландыі ад Злучанага Каралеўства, у тым ліку — і галоўным чынам — уз’яднанне Паўночнай Ірландыі (часткі Ольстэра) з Рэспублікай Ірландыя.

Ірландская рэспубліканская армія
Óglaigh na hÉireann
Ідэалогія ірландскі нацыяналізм
Этнічная прыналежнасць ірландцы
Лідары Савет
Штаб-кватэра
Актыўная ў Ірландыя
Сфарміравана 1917
Расфарміравана 1997 (афіцыйны загад аб спыненні ўзброенай барацьбы ў 2005)
Праціўнікі Брытанская армія, Каралеўская паліцыя Ольстэра[1][2][3]
Колькасць членаў ~10,000 каля 30 гадоў назад, ~1,000 у 2002, у наш час ~300 актыўных удзельнікаў[4]
Пракламацыя незалежнасці Ірландыі падчас Велікоднага паўстання 1916 г.

ІРА ў сваёй дзейнасці абапіраецца на падтрымку часткі каталіцкага насельніцтва Паўночнай Ірландыі. Асноўнымі сваімі праціўнікамі лічыць прыхільнікаў захавання правінцыі ў складзе Злучанага Каралеўства.

Супрацьстаіць як брытанскім сілавым структурам, так і пратэстанцкім ваенізаваным групіроўкам (гл. «лаялізм Ольстэра»).

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Murray, Gerard; Tonge, Jonathan (2005). Sinn Fein and the SDLP: From Alienation to Participation. C Hurst & Co Publishers. p. 67. ISBN 978-1850656494.
  2. Bowyer Bell, J. (1992). The Gun in Politics: Analysis of Irish Violence, 1916–86. Transaction Publishers. p. 247. ISBN 978-1560005667.
  3. Dillon, Martin (1996). 25 Years of Terror: The IRA's war against the British. Bantam Books. p. 125. ISBN 0-553-40773-2.
  4. Moloney, Ed (2002). A Secret History of the IRA. Penguin Books. xiv. ISBN 0-141-01041-X.

Спасылкі

правіць