Ірландска-англасаксонскае пісьмо

Ірландска-англасаксонскае пісьмо — форма паўунцыялу, адзін з гістарычных этапаў развіцця лацінскага пісьма.

Першая старонка Евангелля Марка

Гісторыя

правіць

Разам з хрысціянскай рэлігіяй вандроўныя манахі-місіянеры распаўсюджвалі і хрысціянскае пісьмо. Такім шляхам паўунцыяльнае пісьмо перайшло ў VI стагоддзі ў Ірландыю, а адтуль і далей да бліжэйшых суседзяў — англасаксаў. Рымскі курсіў быў зусім невядомы на Брытанскіх астравах. Таму паўунцыяльнае пісьмо ў гэтых краінах мела своеасаблівую форму, іншую, чым на мацерыку. Пазней розныя мадыфікацыі англасаксонскага пісьма сталі распаўсюджвацца і на мацерыку імігрантамі, вядомымі пад назвай «Шатландскіх манахаў». Яны засноўвалі ў Францыі, Германіі, Швейцарыі і Італіі манастыры са скрыпторыямі (пісьмовымі палатамі, ад лац.: scriptor — пісец, перапісчык). Школы, якія паўсталі ў гэтых скрыпторыях, адыгралі прыкметную ролю ў далейшым развіцці пісьма.

Ірландска-англасаксонскае пісьмо запазычыла шмат ад рун (пісьма, распаўсюджанага сярод старажытных германцаў) і ад грэчаскага капітальнага пісьма, таму круглявыя літары часта ператвараліся ў цвёрдыя і надламаныя. У лігатурах (злітых літарах, ад лац.: ligare — звязваць), утвораных з літар капітальнага пісьма і унцыялу, заўважаецца незвычайная смеласць выканання. У пісьме прыкметныя акуратныя прамежкі паміж словамі і малая колькасць скарачэнняў. Іх стала прыкметна больш у IX стагоддзі.

VIIVIII стагоддзі часта называюць «Залатым векам» ірландскай культуры. Гэта назва абумоўлена, несумненна, і дасягненнямі ў мастацтве пісьма. Ірландска-англасаксонскае пісьмо выйшла з ужытку толькі пасля заканчэння XIII стагоддзя (у эпоху ранняй готыкі), нягледзячы на тое, што на Брытанскіх астравах каралінгскае пісьмо было вядома ўжо ў IX стагоддзі.

Спасылка

правіць