Ірма Пятроўна Яўнзем

Ірма Пятроўна Яўнзем (27 верасня 1897, г. Мінск — 17 красавіка 1975, г. Масква, СССР) — беларуская камерная спявачка (мецца-сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1935). Народная артыстка РСФСР (1957). Член КПСС з 1954 года[3].

Ірма Пятроўна Яўнзем
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 верасня 1897(1897-09-27) ці 15 верасня 1897(1897-09-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1975(1975-04-17)[2] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды

Народны артыст РСФСР— 1957 Заслужаны артыст Беларускай ССР— 1935

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Біяграфія

правіць

І. П. Яўнзем нарадзілася ў Мінску. З 1906 па 1914 гадах вучылася ў Мінскай Марыінскай гімназіі, затым у 1915—17 вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі[3]. Удзельнічала ў Грамадзянскай вайне ў Расіі.

У 1921—23 працавала ў Мінску, на канцэртах пела запісаныя ёю беларускія песні, выконвала іх на міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне ў 1927[3][4] (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, Л. Александроўскай, М. Літвіненка-Вольгемут  (руск.))[5].

У 1923—25 выкладала спевы і беларускую народную музыку ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве[3].

У час вайны выступала з канцэртамі на фронце, у тыле. У 1944 годзе агучыла ў фільме С. Эйзенштэйна «Іван Грозны  (руск.)» песні на музыку С. Пракоф'ева: калыханку «Акіян-мора» і «Песню пра бабра».

Прафесійная дзейнасць

правіць

Ірма Яўнзем збірала і выконвала песні народаў свету, больш чым на 50 мовах, яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні на розных народаў на іх мовах з сярэдзіны 1920-х. З 1950 года выкладала ў Маскоўскай музычнай школе імя М. М. Іпалітава-Іванова  (руск.), яе вучнямі былі Вольга Варанец  (руск.), Аляксандра Стрэльчанка  (руск.), Жанна Бічэўская[6]. Выдала зборнік «Революционные песни народов» (1931). Аўтар кнігі «Человек идёт за песней» (1968).

І. П. Яўнзем памерла 17 кастрычніка 1975 года. Пахавана ў Маскве на новых Данскіх могілках.

Узнагароды і званні

правіць

Памяць

правіць

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2024.
  2. а б в Яунзем Ирма Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г Яунзем Ирма Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
  4. Белоруссия на Франкфуртской выставке // Рабочий. — 1927. — 10 сентября. — С. 2.
  5. Краткая биография (руск.)
  6. Календарь: день 27 сентября (руск.)
  7. Твоя столица — Минск — Улица Карла Маркса (руск.)

Літаратура

правіць
  • Грошева Е. Ирма Яунзем. Издательство: М., Изд-во Фонда Ирины Архиповой, 2001, 496 c. ISBN 5-901180-04-6
  • М. Коваль. Ирма Петровна Яунзем // Народное творчество : ежемесячный массовый журнал. — 1938, февраль. — № 2. — С. 24—27.


Спасылкі

правіць