Ірызацыя (ад лац.: iris — «радужная абалонка вока», па падабенству каляровага спектру) — аптычны эфект, які выяўляецца ў некаторых мінералаў у выглядзе вясёлкавага каляровага ззяння пры яркім асвятленні на роўным сколе камянёў і асабліва пасля іх паліроўкі.

Ірызацыя
Выява
Названа ад Ірыда і вясёлка
Вывучаецца ў biology of colour[d]
Прадукуецца Нанаструктура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эфект ірызацыі ў мінерале лабрадоры.

Блакітнавата-белае да светла-сіняга, часам з залацістымі, жоўтымі і чырвонымі адлівамі, мігаценне пад паверхняй, якое змяняецца пры найменшым павароце каменя, часта назіраецца ў каліевага (адуляр) і кальцыева-натрыевага (алігаклаз) палявых шпатаў як вынік інтэрферэнцыі светлавых хваль на іх полісінтэтычна сдвайнікаваных пласцінках («месяцавы камень», «беламарыт»). У дачыненні да іншага палявога шпату, лабрадора, які валодае яркай серабрыста-сіняй занальнай ірызацыяй, гэты тэрмін згадваўся яшчэ Агрыкалам (1546 год). Ірызацыя адзначаецца таксама ў некаторых карундаў і кварцаў, зрэдку — у берылаў і дыяпсідаў. Камяні з такім эфектам — прыгожыя самацветы, якія вельмі цікава глядзяцца як на паліраваных зрэзах, так і пасля іх апрацоўкі ў выглядзе кабашонаў. Яны шырока выкарыстоўваюцца як вырабны матэрыял, у ювелірнай справе і інкрустацыях.

Ірызацыя выяўляецца не толькі ў мінералаў, але і ў жывой прыродзе (напрыклад, на крылах матылькоў, у ракавін малюскаў, рыб, жукоў).

Літаратура правіць

  • Кушнарёв Г. М. Камнесамоцветное сырьё: Учебное пособие. — Челябинск: Издательство ЮУрГУ, 2007. — 119 с.

Спасылкі правіць