Адкрыць галоўнае меню

Ірына Іванаўна Паскевіч (Ірына Іванаўна Паскевіч-Эрыванская, святлейшая княгіня Варшаўская) (183514 красавіка 1925) — дабрачынніца, дачка обер-цырыманіймайстара, сапраўднага тайнага саветніка графа Івана Іларыёнавіча Варанцова-Дашкава, жонка (з 1853 года) Фёдара Іванавіча Паскевіча, сына вялікага рускага палкаводца Івана Фёдаравіча Паскевіча-Эрыванскага.

Ірына Іванаўна Паскевіч
Vorontsova-Dashkova Irina.jpg
Род дзейнасці: перакладчыца
Дата нараджэння: 1835(1835)
Дата смерці: 14 красавіка 1925(1925-04-14)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў
Муж: Фёдар Іванавіч Паскевіч[d]
Помнік І. Паскевіч на вул. Ірынінскай (Гомель)
Бюст і мемарыяльная дошка на сцяне Петрапаўлаўскага сабора

БіяграфіяПравіць

У 1856 годзе, пасля смерці І. Ф. Паскевіча з мужам пераязджае ў Гомель. Праславілася сваёй дабрачыннасцю: будавала і ўтрымоўвала школы (пабудавала каля 10 новых навучальных устаноў і новых будынкаў і карпусоў для іх), аплачвала вучобу адораных дзяцей, ахвяравала штомесяц па 10 рублёў срэбрам для бясплатнага жаночага вучылішча. На яе грошы ў Гомелі пабудаваная мужчынская класічная гімназія (1898, зараз — адзін з карпусоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту), утрымоўваліся прытулак для дзяўчынак-сірот, дзіцячы прытулак гарадскога апякунства аб бедных і багадзельня для пажылых жанчын. Ірына Іванаўна пабудавала ў Гомелі вочную лякарню (якая існавана да 1941 года), вылучала грошы і на ўтрыманне іншых лякарань. Паводле прашэння забяспечвала любой маладзіцу Гомеля прыданым. Вылучала грошы на будаўніцтва вадаправода.

З пачаткам Першай сусветнай вайны арганізавала некалькі лазарэтаў і шпіталяў, за гэта ўдастоілася асабістай падзякі Імператара.

Пасля рэвалюцыі падарыла новым уладам усю сваю маёмасць і жыла ў вылучанай ёй кватэры да самой смерці. Пахаваная ля сцяны Петрапаўлаўскага сабора, перапахаваная ў 1930 гадах на Новікаўскіх могілках. Пазней могілкі было ліквідаваныя, магіла не захавалася.

Ірына Паскевіч вядомая і як першы перакладчык рамана Л. Н. Талстога «Вайна і мір» на французскую мову.

У гонар Ірыны Паскевіч названая адна з вуліц у цэнтральнай частцы горада (вуліца Ірынінская, на якой усталяваны ёй помнік), Ірынінская гімназія. На тэрыторыі Петрапаўлаўскага сабора ўсталяваны бюст Ірыны Паскевіч і мемарыяльная дошка.