Ірына Іванаўна Сярова

вучоны

Ірына Іванаўна Сяро́ва[1] (руск.: Ирина Ивановна Серова; 26 кастрычніка 193020 студзеня 2001) — вучоны і педагог, філосаф, доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1977), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Ірына Іванаўна Сярова
руск.: Ирина Ивановна Серова
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1930(1930-10-26)
Месца нараджэння Бакрылава, Усць-Кубінскі раён, Валагодская вобласць, РСФСР, СССР
Дата смерці 20 студзеня 2001(2001-01-20) (70 гадоў)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці вучоны, філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы Карачаева-Чаркескі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Д. Аліева, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук[d] (1977)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Іванаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў вёсцы Бакрылава (Усць-Кубінскі раён, Валагодская вобласць Расіі). У 1952 годзе скончыла Іванаўскі педагагічны інстытут. У 1958 годзе скончыла аспірантуру пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце і пачала працу ў Карачаеўскім педагагічным інстытуце. З 1961 года ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1974—1989 гадах — загадчык кафедрай.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар прац па праблемах фарміравання і выхавання асобы, культуры міжнацыянальных адносін, нацыянальнай палітыкі, методыкі выкладання грамадскіх навук, гісторыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі і інш.

Сярод апублікаванага:

  • О пролетарском интернационализме. — Мн., 1970.;
  • Культура межнациональных отношений. — Мн., 1986.;
  • Лектор в студенческой аудитории: Проблемы общения. — Мн. 1988.

Узнагароды і званніПравіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць