Ірына Ігараўна Бельцюкова

Ірына Ігараўна Бельцюкова (нар. 25 красавіка 1961, г. Краснаўральск, Свярдлоўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Віктара Бельцюкова.

Ірына Ігараўна Бельцюкова
Дата нараджэння 25 красавіка 1961(1961-04-25) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1984 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут. Працавала у 19841987 і 19911997 гадах у праектным інстытуце «Гомельсельбудпраект»; у 19911997 гадах у Жлобінскай АКМ праектнага інстытута «Гомельграмадзянпраект»; з 1997 года ў ААТ «Інстытут „Гомельпраект“».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка ТАА «Лукойл-Комі» ў г. Усінску (2003, будаўніцтва ў 2005); 7-павярховы жылы дом па вул. Веткаўскай (2000, пабудаваны ў 2002), 9-павярховы жылы дом з маналітнага жалезабетону ў г. Гомелі (2005, пабудаваны ў 2007); рэканструкцыя вытворчага будынка пад гандлёвы цэнтр у г. Барысаве (20072009, будуецца[удакладніць]); праект забудовы 18-га мікрараёна г. Гомеля (20072008, пабудаваны ў 2009, сааўтар С. А. Цішкевіч); праект забудовы жылога квартала «Рамонак» у г. Жлобіне (2000, сааўтары Л. А. Верхалат, В. У. Бельцюкоў, У. В. Свідуновіч); 7-9-павярховы жылы дом у г. Пратвіно Маскоўскай вобласці (2001, пабудаваны ў 2003); інтэр’еры адміністрацыйнага будынка УКДБ па Гомельскай вобласці па вул. Білецкага, 1 (20072008); офісны будынак у Шарамеццева 2 г. Хімкі Маскоўскай вобласці (эскізнае рашэнне, праект 2008).

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005). На Рэспубліканскім фестывалі архітэктуры ў г. Брэсце праект «Мытны тэрмінал „Гомель-СЭЗ“» быў прызнаны лепшым у намінацыі «Прамысловая архітэктура» (2001, у складзе аўтарскага калектыва). На 10-м рэспубліканскім аглядзе-конкурсе лепшых архітэктурных твораў года ў г. Мінску праект «2-павярховы 6-кватэрны блакаваны жылы дом для ААТ „Масдачтрэст“ у Сярэбраным Боры» перамог у намінацыі «Катэджы і дачныя домікі» (2002).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бельтюкова Ирина Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)