Ірына Зянонаўна Вештард
Ірына Зянонаўна Вештард (нар. 17 сакавіка 1953, Багушы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Былая старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Ірына Зянонаўна Вештард | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ № 3 горада Смаргоні, пазней была інспектарам школ г. Смаргоні.
Партыйная дзейнасць
правіцьУ БСДП уступіла ў 1991 годзе. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 года намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 года па 11 сакавіка 2018 года — старшыня БСДП.
У 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення[1].
Зноскі
- ↑ Ірына Вештард(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Архівавана 5 студзеня 2009..