Ірына Фёдараўна Кітурка

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Ірына Кітурка)

Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1 чэрвеня 1970, в. Чарнаўчыцы, Брэсцкі раён) — беларускі гісторык, педагог. Спецыяліст па эканамічнай гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2002), дацэнт (2008).

Ірына Фёдараўна Кітурка
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1970(1970-06-01) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1 чэрвеня 1970 года ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна[1].

У 1993 годзе скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы. У 1993—1998 гадах працавала настаўніцай гісторыі ў СШ № 23 г. Гродна[1].

Скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця»[1].

У 2001—2007 гадах працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана факультэта бесперапыннай адукацыі. У 2008—2015 гадах дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Я. Купалы. З 2016 года начальніца вучэбна-метадычнага ў праўлення, першы прарэктар, з 2017 года рэктар ГрДУ імя Я. Купалы[1].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Горкаўскай выбарчай акрузе № 3. Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі[2].

У 2019 годзе скончыла Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: эканамічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, дзяржаўная мытная служба Вялікага Княства Літоўскага, Скарбовая камісія Вялікага Княства Літоўскага, крыніцы эканамічнай гісторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі (2018), Граматай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018, 2020), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі (2020), Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2020), нагрудным знакам Упраўлення ўнутраных спраў «За адзнаку» (2020), юбілейным медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь», нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2022)[1].

Пераможца рэспубліканскага конкурса «Жанчына года-2021» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва»[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з гісторыкам Юрыем Кітуркам, дырэктарам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Пазнаёміліся яны, калі разам з вучобы ездзілі на бульбу[3].

Бібліяграфія правіць

  • Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця. Гродна, 2013.
  • Гісторыя Беларусі: дапаможнік. Гродна, 2007.
Удзел у калектыўных працах
  • Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2021.
  • Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Гродна, 2019.
  • Августовский канал: необычная история и новая жизнь. Минск, 2019.
  • История белорусской государственности. Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. Минск, 2018.
  • Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ да 1945 года. Мінск, 2015.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Санкт-Пецярбург, 2014.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007.
  • Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Мінск, 2004.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць