Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Пасля заканчэння Ленінградскага ўніверсітэта ў 1952 сем гадоў працавала ў Дзяржаўным Рускім музеі, а з 1959-га, па запрашэнні дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Алены Аладавай, пераехала ў Мінск і была супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 1960 года стала намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, і ў гэтай якасці працавала да 2000 года.

Пры непасрэдным удзеле Паньшынай былі створаны філіялы НММ РБ — Музей народнага беларускага мастацтва ў Раўбічах (1979), мемарыяльны Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве (1982), Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя» ў Мінску (2000) і Мемарыяльны музей-майстэрня народнага мастака З. І. Азгура (1998).

5 лістапада 2009 года ў рамках святкавання 70-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Ірыны Паньшынай «Что в имени тебе моем?» [1]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 57. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.