Адкрыць галоўнае меню

Ірына Міхайлаўна Глуская (нар.23 жніўня 1960, Арэнбург) — прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», член Савета па міжнацыянальных адносінах пры губернатары Самарскай вобласці [1], член Грамадскага савета пры Самарскай губернскай Думе,[2] член Грамадскага савета па нацыянальных пытаннях гарадской акругі Самара[3], член Грамадскага савета пры Упраўленні МУС Расіі па г. Самара[4]

Ірына Міхайлаўна Глуская
Ирина Михайловна Глусская.JPG
Дата нараджэння: 23 жніўня 1960(1960-08-23) (59 гадоў)
Месца нараджэння: г. Арэнбург
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР Сцяг Расіі Расія
Адукацыя:
Род дзейнасці: грамадскі дзеяч
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Ірына Міхайлаўна Глуская нарадзілася ў беларускай сям'і кадравага афіцэра Савецкай арміі, улічваючы паходнае жыццё бацькоў, месцам яе нараджэння стаў расійскі горад Арэнбург.

З маленства дзяцей у сям'і знаёмілі з беларускай культурай, традыцыямі, звычаямі і беражліва перадавалі з пакалення ў пакаленне. Вельмі шмат ведаў па нацыянальнай беларускай культуры сёстрам Ірыне і Яўгеніі перадалі іх прабабуля Еўдакія Міхайлаўна Луцкевіч, і бабуля Яўгенія Фёдараўна.

У Расію старэйшае пакаленне пераехала з Мінскай вобласці (Беларусь) сяла Забашэвічы. Прадзед Фёдар Луцкевіч большую частку свайго жыцця праслужыў на ваенным караблі, а прабабуля Еўдакія Міхайлаўна лічылася вельмі адукаванай жанчынай у вёсцы (мела па тых часах, аж 4 класа адукацыі), была адным з арганізатараў правядзення першага Усебеларускага з'езда работніц і сельчанок, які адбыўся 5 сакавіка 1924 году ў Мінску.

Па лініі бацькі ўсе карані з Магілёўскай вобласці. Сваё прозвішча Ірына Міхайлаўна не стала змяняць нават у шлюбе і дачка Святлана - прадаўжальнік роду, таксама носіць гэтае ж прозвішча. Сям'я ганарыцца тым, што ў Магілёўскай вобласці ёсць горад Глуск, відавочна і прозвішча продкаў неяк звязана з яго назвай.

У 1974 годзе ў сувязі з прызначэннем бацькі да новага месца праходжання службы сям'я Глускіх пераехала ў Самару (тады г. Куйбышаў), а Ірына Міхайлаўна, скончыўшы ў 1987 годзе юрыдычны факультэт Куйбышаўскага дзяржуніверсітэта (цяпер Самарскі дзяржаўны універсітэт, доўгі час займалася юрыдычнай практыкай. у 1997 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію Грамадзянскай Авіяцыі ў Санкт-Пецярбургу (цяпер СПБГУ ГА) - факультэт менеджменту і эканомікі.

У 1995 годзе балатавалася ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі другога склікання, а ў 2004 годзе - у дэпутаты Самарскай гарадской Думы чацвёртага склікання.[5]

Рашэннем Думы гарадской акругі Самара № 393 ад 13 лютага 2014 г. Ірына Міхайлаўна Глуская зацверджана членам грамадскага Савета па нацыянальных пытаннях гарадской акругі Самара.[6]

Распараджэннем губернатара Самарскай вобласці ад 2015/02/20 № 85-р «Аб прадастаўленні Губернскіх прэмій у галіне культуры і мастацтва за 2014 год» у намінацыі «Музычнае мастацтва» за папулярызацыю беларускай і рускай культуры ў Самарскай вобласці («Фестывалі яе душы») - Глуская Ірына Міхайлаўна ўдастоена губернскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год.[7]

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №122 за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Ірына Міхайлаўна Глуская 12 красавіка 2017 года ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. [8]

Грамадская дзейнасцьПравіць

У 90-я гады Ірына Глуская актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. Падчас адной з выбарчых кампаній Канстанціна Аляксеевіча Цітова, ўзначальвала аддзел па ўзаемадзеянні з нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, шмат працавала з прадстаўнікамі розных этнасаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці.

Атрымаўшы досвед працы з людзьмі розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Самарскім рэгіёне, у 2000 годзе са сваімі суайчыннікамі - беларусамі, выступіла з ініцыятывай, а затым і стварыла Самарскую абласную грамадскую арганізацыю беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» [9], якая ўсё годы з'яўляецца актыўным членам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».

У 2004 годзе заснавала і пачала штогод праводзіць у Самарскай вобласці фестывалі-конкурсы мастацтваў «Единство» і «Беларусь - мая песня!» [10], апошні з якіх стаў візітнай карткай Рэспублікі Беларусь і беларускага мастацтва на самарскай зямлі. Ірына Міхайлаўна займае актыўную жыццёвую пазіцыю, з'яўляецца адным з самых прыкметных кіраўнікоў арганізацый беларусаў у расійскіх рэгіёнах. Яна садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Самарскай вобласці, і аказвае максімальнае садзейнічанне дзелавым дэлегацыям Рэспублікі Беларусь у ходзе іх візітаў у дадзены расійскі рэгіён. Грамадскія і палітычныя дзеячы Самары і Самарскай вобласці, калегі І.М. Глускай высока ацэньваюць яе чалавечыя, дзелавыя і прафесійныя якасці.

14 верасня 2004 года Самарская абласная грамадская арганізацыя «Руска-Беларускае Братэрства 2000» далучылася да Калектыўнага пагаднення аб узаемадзеянні Самарскай губернскай Думы і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый у нарматворчай дзейнасці, а прэзідэнт арганізацыі Глуская Ірына Міхайлаўна на падставе рашэння абласнога заканадаўчага сходу стала членам Грамадскага савета пры Самарскай губернскай Думе.[11]

Загадам начальніка Упраўлення Міністэрства Ўнутраных Спраў Расійскай Федэрацыі па горадзе Самара №23 ад 10 студзеня 2017 года Глускага Ірына Міхайлаўна зацверджана членам Грамадскага савета пры Ўпраўленні МУС Расіі па г. Самара.[12]

У красавіку 2018 года, згодна з Пастановай губернатара Самарскай вобласці ад 2018/04/19 № 56, Ірына Міхайлаўна Глуская ўвайшла ў склад Савета па міжнацыянальных адносінах пры Губернатары Самарскай вобласці.

У кастрычніку 2018 года, Ірына Міхайлаўна Глуская ўзначаліла творчую дэлегацыю Самарскай вобласці на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У яе складзе ў горад Магілёў адправіліся: шматразовы лаўрэат міжнародных, усерасійскіх фестываляў і конкурсаў беларускі вакальны ансамбль «Каданс» (мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская) САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і пяць найбольш яркіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці Самарскай вобласці, якія прадставілі такія напрамкі, як лозапляценне, качанне, дэкаратыўная роспіс па дрэве, выраб нацыянальнай лялькі. Творчая дэлегацыя прыняла ўдзел у працы выставы-кірмашу «Горад майстроў» і канцэртнай праграме «Садружнасць культур - садружнасць народаў» лепшых творчых калектываў Беларусі і Расіі, з 10 па 12 кастрычніка 2018 гада ў горадзе Магілёве.[13]

У красавіку 2019 года ў рамках узаемадзеяння з гістарычнай радзімай Ірына Міхайлаўна Глуская ўзначаліла дэлегацыю Самарскай абласной арганізацыі беларусаў "Руска-Беларускае Братэрства 2000», якая з 7 па 13 красавіка з рабочым візітам наведала сталіцу Рэспублікі Беларусь - горад Мінск. У складзе дэлегацыі былі - Мікалай Іванавіч Бойка, кіраўнік прэс-службы і галоўны рэдактар часопіса "Адзінства" /"Единство", Іна Ігараўна Сухачэўская, выканаўчы дырэктар арганізацыі.[14]

УзнагародыПравіць

  • медаль Францыска Скарыны - Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №122 ад 12 красавіка 2017 г.[15]
  • Ганаровая грамата Губернатара Самарскай вобласці - распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці №17-р ад 13 студзеня 2017 г.[16]
  • Лаўрэат губернскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год, Нагрудны знак лаўрэата і Дыплом №0415 - распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці 20.02.2015 г.
  • У 2010 годзе за захаванне беларускай культуры, мовы і традыцый у Самарскай вобласці была адзначана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.[17]
  • Падзяка ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
  • Падзяка ад губернатара Самарскай вобласці.
  • Дыплом ад Самарскай губернскай Думы.
  • Падзяка ад Кіраўніка гарадской акругі Самара

Зноскі

  1. Постановление Губернатора Самарской области об образовании Совета по межнациональным отношениям
  2. Совет некоммерческих организаций при Самарской Губернской Думе
  3. Общественный совет по национальным вопросам городского округа Самара
  4. Общественный совет при Управлении МВД России по г. Самара
  5. Выборы депутатов Самарской городской Думы четвёртого созыва.
  6. О внесении изменения в решение Думы городского округа Самара от 26 апреля 2011 года № 84 «Об утверждении членов Общественного совета по национальным вопросам городского округа Самара»
  7. Распоряжение Губернатора Самарской области от 20.02.2015 № 85-р «О предоставлении Губернских премий в области культуры и искусства за 2014 год»
  8. Сообщение БЕЛТА о награждении
  9. Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000».
  10. Положение о проведении VII Областного белорусского детского фестиваля искусств «БЕЛАРУСЬ — МОЯ ПЕСНЯ!»
  11. Совет некоммерческих организаций при Самарской Губернской Думе
  12. Приказ «Об утверждении состава Общественного совета при Управлении МВД России по г. Самара»
  13. Творческая делегация Самарской области приняла участие в мероприятиях V Форума регионов Беларуси и России
  14. О, край родны, край прыгожы!
  15. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  16. Распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці №17-р ад 13 студзеня 2017 г.
  17. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 392 ад 18 сакавіка 2010 г. Аб узнагароджанні І.М.Глускай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь