Ірына Міхайлаўна Намачэнка

Ірына Міхайлаўна Намачэнка (нар. 17 чэрвеня 1977, г. п. Акцябрскі) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Ірына Міхайлаўна Намачэнка
Дэпутат Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў[d]
з 2018
старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў
Нараджэнне 17 чэрвеня 1977(1977-06-17) (46 гадоў)
Член у
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 17 чэрвеня 1977[1] года ў г. п. Акцябрскі[2]. Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2007 год працавала на розных пасадах у Акцябрскім раённым спажывецкім таварыстве: бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, начальнікам рэвізійнага сектара. У 2009 годзе прызначана начальнікам аддзела эканомікі, у 2014 годзе — намеснікам старшыні Акцябрскага райвыканкама[2]. Дэпутат Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Гацкай акругі № 16[3]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Акцябрскага райвыканкама[4].

Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын»[1].

Пражывае ў г.п. Акцябрскі[1].

Зноскі