Ірына Хадарэнка
Ірына Хадарэнка, сапр. Шумская (руск.: Ирина Ходоренко; нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчык, публіцыст, культуролаг, грамадскі дзеяч.
Ірына Хадарэнка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыстка, паэтка, пісьменніца |
Гады творчасці | з 1989 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфічныя звесткі
правіцьМае музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла БДЭУ (1997), потым аспірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гг. працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; мае званне прафесара. У 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Навучалася ў Гарвардскім універсітэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк. Узначальвае Беларускую Асветніцкую Лігу Амерыкі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2000), Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2011). Стыпендыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).
Творчасць
правіцьЗ 1989 года рэгулярна выступае ў рэспубліканскім друку. Перакладае з польскай і рускай мовы. З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў «Беларускім дайджэсце», альманаху "Беларус" (ЗША) і літаратурна-аналітычным часопісе «Сакавік» (Канада)[1].
Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, англійскую, нямецкую мовы[2][3].
Бібліяграфія
правіць- «Лабірынты душы» («Першацвет», 1996) — кніга паэзіі;
- «Чорная ружа» («Мастацкая літаратура», 1998) — кніга паэзіі;
- «Танцы на шкле», («Белы вецер», 1999) — кніга паэзіі і прозы;
- «Свядомаграфія» («Кнігазбор», 2012) — кніга паэзіі;
- «Музыкальное творчество как социокультурное явление» (БНТУ, 2002) — манаграфія;
- «Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння» («Медысонт», 2011) — манаграфія;
- «Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне;
- «Ян Чачот. Руплівы філамат» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне;
- «Ян Баршчэўскі. Збіральнік народных легенд і паданняў» («Харвест», 2015) — навукова-папулярнае выданне;
- «Шедевры нашей старины» («Харвест», 2014) — навукова-папулярнае выданне;
- «Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets» (Belarusian History & Culture Institute, 2015) — навукова-папулярнае выданне.
Зноскі
Літаратура
правіць- Анталогія маладога верша. — Мн.: Ураджай, 2001. — 351 с.
Водгукі
правіць- Галіна Булыка. Каардынаты лабірынту
- Анатоль Вярцінскі. Ткаць са слоў габелен таямнічы…
- Казімір Камейша. «Дарыць людзям душу». Прадмова да кнігі Ірыны Хадарэнка «Чорная ружа»
- Кароткі водгук Алеся Аркуша аб творчасці Ірыны Хадарэнка
- Арнольд Макмілін / Пісьменства ў халодным клімаце. Беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён: Ірына Хадарэнка. — Беласток: Ортдрук
- Таццяна Будовіч. Расшыфраваць Свядомаграфію // Літаратурная Беларусь
- Эдуард Дубянецкі. Дзе свядомасць дыктуе радкі // Верасень
Спасылкі
правіць- Творы Ірыны Хадарэнка ў беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат» Архівавана 7 сакавіка 2021.
- Вершы Ірыны Хадарэнка на нацыянальным паэтычным партале
- Інтэрв'ю Ірыны Хадарэнка // Радыё Свабода
- Ірына Хадарэнка: Свабоду немагчыма імітаваць Архівавана 29 сакавіка 2013. // сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Беларускія пісьменнікі: вяртанне ў казку. Інтэрв'ю з Ірынай Хадарэнка // сайт грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
- Беларускія пісьменнікі прымерылі на сябе вобразы міфалагічных істот. Аўтарскі праект Ірыны Хадарэнка Архівавана 30 мая 2019. // Информационный портал TUT.BY
- Літаратура ў тварах // газета «Звязда»
- Самабытная Беларусь адкрывае свае таямніцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // газета «Народная воля»
- Жывое беларускае слова ў заакiянскай прасторы. Творчая сустрэча з Ірынай Хадарэнка ў Нью-Йорку(недаступная спасылка) // сайт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»
- Верш «Спеў раз'ятранага сэрца» чытаюць Ірына Хадарэнка і Эрыка Шрайнэр // Беларуска-амерыканскі відэапраект «Галасы свабоды».