Ісаак Львовіч Аскназій

Ісаак Львовіч (Лейбавіч) Аскназій (16 студзеня 1856, Верхнядзвінск, Віцебская губерня — 1902) — гістарычны жывапісец-біблеіст[1]. Бацька Самуіла Аскназія — навукоўцы-цывіліста.

Ісаак Львовіч Аскназій
Фатаграфія
В. Я. Савінскі(руск.) бел.. Партрэт Ісаака Лейбавіча Аскназія. 1885
Імя пры нараджэнні Ісаак Лейбавіч Аскназій
Дата нараджэння 16 студзеня 1856(1856-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1902(1902)
Месца смерці
Падданства Расійская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, гістарычная карціна
Вучоба
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
«Яўрэйскае вяселле», 1890
«Стары яўрэй», 1902

БіяграфіяПравіць

Ісаак Львовіч Аскназій нарадзіўся ў 1856 годзе ў горадзе Дрыса (цяпер Верхнядзвінск) Віцебскай губерні ў сям'і заможнага купца-хасіда, адбывалага ад старажытнага равінскага роду; таму хлопчык атрымаў рэлігійнае выхаванне.

З чатырнаццаці гадоў навучаўся майстэрству ў Імператарскай акадэміі мастацтваў у горадзе Санкт-Пецярбургу (1874-79)[2]. Працаваў у Італіі, Германіі, Польшчы (1880-84)[2].

Ісаак Львовіч Аскназій раптоўна памёр у 1902 годзе.

ТворчасцьПравіць

У асноўным пісаў на тэмы біблейскіх сюжэтаў, запазычаных са Старога і Новага Запаветаў. Нярэдка Аскназій абмяжоўваўся чыста фармальным адлюстраваннем галоўных фігур (Ісуса Хрыста, Майсея, Іаана Хрысціцеля, дванаццаці апосталаў), якіх да яго ўжо шмат разоў малявалі іншыя жывапісцы, часам дэманстратыўна ігнараваў галоўны сэнс, цалкам засяроджваючыся на каларытных другарадных персанажах, якія да яго практычна не былі па-сапраўднаму раскрыты ў іншых мастацкіх палотнах[3].

Падчас знаходжання ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене пачаў, пад кіраўніцтвам Ганса Макарта, карціну «Кат з усечанай галавой Іаана Хрысціцеля», скончаную ім у Рыме. У Бродах рабіў эцюды яўрэйскіх тыпаў. Іншыя выдатныя яго творы: «Майсей у пустыні» (захоўваецца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве); «Гульня ў косці», «Жалобныя весці», «Наступ суботы», «Жаніх-талмудзіст, падыспытны рабінам у прысутнасці бацькоў яго і нявесты», «Бацькі Майсея», «Ранішні візіт».

Таксама пісаў жанравыя сцэны з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі («Яўрэйскае вяселле», 1890, «За ласку», 1892)[2].

УзнагародыПравіць

За свае карціны «Аўраам выганяе ад сябе Агар» і «Блудніца перад Хрыстом» І. Л. Аскназій быў узнагароджаны залатымі медалямі.

Зноскі

  1. Аскназий Исаак Львович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. 2,0 2,1 2,2 Аскназий Исаак Львович (Лейбович) // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
  3. Аскназий Исаак Львович // Российский гуманитарный энциклопедический словарь