Ісаак Юльевіч Бароўскі
Ісаак Юльевіч Баро́ўскі (18 лістапада 1921, Віцебск — 5 сакавіка 1991) — беларускі савецкі мастак.
Ісаак Юльевіч Бароўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1991 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Уплыў | Леў Маркавіч Лейтман[d], Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў і Аляксандр Пятровіч Мазалёў |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 лістапада 1921 года ў Віцебску. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1941 г. Вучыўся ў Л. Лейтмана, У. Хрусталёва, А. Мазалёва[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе заканчэння жыў і працаваў у Новасібірску, самастойна навучаўся па праграме Акадэміі мастацтваў. У 1959—1962 гг. І. Ю. Бароўскі разам з мастакамі Новасібірска прымаў удзел у афармленні павільёна на ВДНГ у Маскве. З 1962 г. жыў у Віцебску[2].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года[1].
Памёр 5 сакавіка 1991 года[1].
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама ў графіцы[1].
Асноўныя творы: партрэты Ц. Тарасава, Ц. Каваленкі, В. Парахневіча, І. Сасновіка, Г. Шутава, Д. Райцава, Г. Нікалаевай, М. Каца, Ю. Пэна, В. Анішчанкі, М. Ждан, П. Клімкова, кампазіцыі «Маладая калгасніца», «Медсястра»; пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ля возера», «Ралля»; нацюрморты «Хлеб», «Астры»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Бароўскі Ісак Юльевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Елена Алимова. Он был образцом интеллигентности. (руск.)
Літаратура
правіць- Бароўскі Ісаак Юльевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 299.
- Бароўскі Ісак Юльевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Ісаак Юльевіч Бароўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Елена Алимова. Он был образцом интеллигентности. (руск.)