Ісай Паўлавіч Казінец

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза

Ісай Паўлавіч Казінец (сапраўднае імя: Іегуда Пінхусавіч Казінец; 9 красавіка 1910, Гэнічэск, Расійская імперыя — 7 мая 1942, Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля ў Мінску ў часе Другой сусветнай вайны, пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1965).

Ісай Паўлавіч Казінец
Дата нараджэння 9 красавіка 1910(1910-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1942(1942-05-07) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія

правіць
 
Помнік падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы Мінска

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Напярэдадні вайны працаваў у Беластоку. У пачатку нямецкай акупацыі Мінска арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу ў Кастрычніцкім раёне горада. Уваходзіў у Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б, адказваў за сувязь з падпольшчыкамі гета, кіраваў адпраўкай папаўнення, зброі, медыкаментаў савецкім партызанам. Адзін з арганізатараў падпольнай друкарні, дзе выдаваў лістоўкі, падпольны лісток «Вестник Родины». 27 сакавіка 1942 года арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі органамі і пасля катаванняў павешаны. На месцы пакарання смерцю ў Цэнтральным скверы у пасляваенны час усталяваны мемарыяльны знак.

Памяць

правіць

У Кастрычніцкім раёне Мінска яго імем названы плошча, вуліца (1964) і 2 завулкі. На доме па вул. Казінца, 1 знаходзіцца мемарыяльная дошка (1967).

Літаратура

правіць