Ісай Шур
Ісай Шур (ням.: Issai Schur; 10 студзеня 1875, Магілёў — 10 студзеня 1941, Тэль-Авіў) — нямецкі і ізраільскі матэматык. Адзін са стваральнікаў тэорыі выяўленняў груп, заснавальнік навуковай школы. Член Прускай АН (1922—38).
Ісай Шур | |
---|---|
ням.: Issai Schur | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1875 (10 студзеня 1876)[1][2] |
Месца нараджэння | Магілёў, Расійская імперыя |
Дата смерці | 10 студзеня 1941[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палесціне |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Moses Schur[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фердынанд Георг Фрабеніус |
Вядомыя вучні | Lev Arkadyevich Kaluzhnin[d][3] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьПаходзіў з беларускіх яўрэяў. Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландау. Скончыў Берлінскі ўніверсітэт (1901). Вучань Г. Фрабеніуса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафесар Берлінскага ўніверсітэта 1910, пасля пераезду ў Бон прафесар Бонскага ўніверсітэта (1919). Замежны член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).
Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым не менш як яўрэй быў выгнаны з універсітэта (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палесціну ў 1939. Выкладаў у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся тэорыяй груп, стварыў навуковыя працы па рыманавых разнастайнасцях, тэорыі лікаў і функцый. Сфармуляваў лему аб сплятаючым аператары для канечнамерных непрыводных выяўленняў груп і алгебраў («лемы Шура», 1906). Даказаў тэарэмы аб унітарнай трыянгулярызацыі матрыц (1910), прасторах пастаяннай крывізны, існаванні камутатыўнай падалгебры поўнай матрычнай алгебры і інш., якія названы яго імем (гл. тэарэмы Шура).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ JewishGen — 1987.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=KvLxBwAAQBAJ&pg=PR18 — С. xviii.
Літаратура
правіць- Касцюковіч М. Шур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- O’Connor, John J.; Edmund F. Robertson Issai Schur // MacTutor History of Mathematics archive
- Ісай Шур (англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».
- Профіль І. Шура на афіцыйным сайце РАН