Ісак Саламонавіч Гінзбург

Ісак Саламонавіч (Залманавіч) Гінзбург (руск.: Гинзбург Исаак Соломнович; 1897, Чавусы — 1974, Баку) — савецкі хірург, заснавальнік анкалагічнай і дзіцячай хірургічнай службы ў Азербайджане. Доктар медыцынскіх навук (1924), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Азербайджанскай ССР (1942).

Ісак Саламонавіч Гінзбург
Дата нараджэння 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 1974
Месца смерці
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія, анкалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Ісаак Саламонавіч нарадзіўся ў сям'і Залмана (Саламона) і Песі Гінзбург ў Чавусах. У пачатку 20-га стагоддзя сям'я пераехала ў Баку, бо яго бацька атрымаў працу бухгалтара на нафтавых промыслах Нобеля. Скончыў гімназію ў Баку ў 1915 годзе, а ў 1920-м — медыцынскі факультэт Харкаўскага універсітэта. З 1921 года пачаў працаваць у клініцы універсітэта ў Баку.


Заснаванае ім ў 1921 годзе анкалагічнае аддзяленне на 30 ложкаў пры Клінічнай бальніцы № 1 імя Сямашка перарастае ў анкадыспансер на 100 ложкаў, а ў 1941 годзе становіцца клінічнай базай Азербайджанскага Навукова-даследчага інстытута анкалогіі, рэнтгеналогіі і радыялогіі, дырэктарам якога Ісаак Саламонавіч заставаўся да 1957 года. Па яго ініцыятыве грунтуецца кафедра анкалогіі пры Азербайджанскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў.
Апошнія два дзесяцігоддзі жыцця Ісаак Саламонавіч загадваў кафедрай дзіцячай хірургіі Азербайджанского Медыцынскага інстытута, паспяхова спалучаючы клінічную, педагагічную і навуковую дзейнасць.

Зноскі

Спасылкі правіць