Ісаўрыйская дынастыя

Ісаўры́йская дына́стыя (грэч. Δυναστεία των Ισαύρων; дакладней — Сіры́йская) — дынастыя візантыйскіх імператараў, якія кіравалі ў 717802 гадах.

Візантыйская імперыя, Франкская дзяржава і Арабскі халіфат каля 800 года.

Назва дынастыі — «Ісаўрыйская» — умоўная і звязана з мянушкай яе заснавальніка Льва III («Ісаўр»), хоць у рэчаіснасці яго род паходзіў не з Ісаўрыі, а з Сірыі.

Пры Ісаўрыйскай дынастыі, якая зацвердзілася пасля перыяду смут, становішча Візантыі ўмацавалася. Сфармавалася фемная сістэма правінцыйнага кіравання, заснаваная на падатковых павіннасцях і вайсковай службе свабоднага сялянства. Галоўным чынам было завершана падначаленне славянскіх пасяленцаў у Македоніі, Грэцыі і на Пелапанесе.

Імператары Ісаўрыйскай дынастыі (за выключэннем Ірыны) паспяхова ваявалі з арабамі і балгарамі. Умацоўваючы адзінства шматплемянной імперыі, падчас барацьбы з іконашанаваннем імперская ўлада канфіскоўвала багацці царквы і манастыроў.

Кіраўнікі правіць

Прадстаўнікі Ісаўрыйскай дынастыі на візантыйскім троне:

Спасылкі правіць